Мінадукацыі патлумачыла, ці могуць бацькі наведваць школы

У некаторыя школы перасталі пускаць бацькоў, аднак, на самай справе, яны маюць права на наведванне ўстаноў адукацыі.
Sputnik

МІНСК, 27 лют - Sputnik. Міністэрства адукацыі паведаміла, ці маюць права бацькі наведваць школы, паведамляе Sputnik.

Лівянт: а па якім праве настаўнік будзе адбіраць мабільнік?

Пасля трагедыі з нападзеннем на школьнікаў і настаўніцу ў Стоўбцах меры бяспекі ў беларускіх установах адукацыі вырашылі павысіць. Аднак зараз некаторыя бацькі паскардзіліся на тое, што іх не пускаюць у школы да дзяцей.

Sputnik звярнуўся ў Міністэрства адукацыі з пытаннем пра тое, ці могуць апекуны наведваць сваіх дзяцей у школах.

"Цяпер у мэтах бяспекі прынятыя меры: калі бацькі прыходзяць у школу, яны павінны прад'явіць дакумент і назваць прычыну наведвання", - растлумачылі ў Міністэрстве адукацыі ў сераду.

Такім чынам, бацькі па-ранейшаму маюць права наведваць сваіх дзяцей у школах.

Раней кіраўнік Мінадукацыі Ігар Карпенка выказаўся пра падрыхтоўку спісу прадметаў i рэчываў, забароненых да захоўвання і выкарыстання навучэнцамі, а таксама ўвядзенне абмежавання права карыстання мабільнымі тэлефонамі і планшэтамі ва ўстановах адукацыі. У будучыні магчыма прыняцце i iншых мераў па забеспячэнню бяспекі.