Беларусам падарылі факсіміле Лаўрышаўскага Евангелля

Арыгінал унікальнай кнігі зараз знаходзіцца ў кракаўскай бібліятэцы князёў Чартарыйскіх.
Sputnik

МІНСК, 1 сак - Sputnik. Факсімільнае выданне Лаўрышаўскага Евангелля цяпер будзе захоўвацца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Прэзентацыя выдання прайшла сёння ў Мінску.

Лаўрышаўскае Евангелле – гэта ўнікальны рукапісны помнік ранняга перыяду гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Ён быў створаны для праваслаўнага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра пад Наваградкам, аб чым сведчаць дарчыя запісы ў кнізе. У перыяд знаходжання Беларусі ў складзе Расійскай імперыі ў XIX стагодзі ўнікальная кніга была вывезена ў Кракаў, дзе і захоўваецца цяпер у Бібліятэцы князёў Чартарыйскіх.

Беларусам падарылі факсіміле Лаўрышаўскага Евангелля

У беларускую сталіцу факсіміле Евангелля, якое выйшла напрыканцы 2018 года ў кіеўскім выдавецтве "Горобець", прывезла ўкраінская дэлегацыя.

"Калі я напісаў ва ўкраінскае выдавецтва пра магчымасць перадачы факсіміле, быў здзіўлены тым, як хутка прышоў адказ. Гэта прыклад таго, як добра і аператыўна можна вырашаць пытанні культурнага ўзаемадзеяння паміж Украінай і Беларуссю", - падкрэсліў пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.

Ён паабяцаў, што шэраг такіх мерапрыемстваў працягнецца і будзе пашырацца.

Беларусам падарылі факсіміле Лаўрышаўскага Евангелля

"Гэта толькі пачатак працы, бо тут засталося яшчэ шмат загадак і думак, якія вам, шаноўныя беларусы, зараз прыйдзецца вырашаць", - дадаў ён.

Па словах намесніка міністра культуры Беларусі Сяргея Шарамецьева, гэтае выданне "сведчыць аб аб’яднанні нашых краін на агульнаеўрапейскай прасторы, аб нышам сяброўстве і сумесным плённым супрацоўніцве".

У чым унікальнасць выдання?

Лаўрышаўскае Евангелле датуецца прыкладна XIII-XIV стагоддзямі.

Па словах навуковага даследчыка Віктара Майсіенкі, існуе цэлы шэраг адметнасцяў, мяркуючы па якіх можна зрабіць выснову, што беларусы і ўкраінцы стварылі культурны помнік, аналагаў якому няма ва ўсім славянскім свеце.

Беларусам падарылі факсіміле Лаўрышаўскага Евангелля

"Па-першае, гэта самае ілюстраванае Евангелле ва ўсім славянскім свеце. У ім прадстаўлена 18 ілюстрацый.  Па-другое, яго стварала вялікая колькасць пісараў. Аналіз іх творчай лабараторыі і мініцяцюр рознымі даследчыкамі прывёў да фактычна аднолькавых высноў: мы маем справу не з напрастольным Евангеллем, якое, магчыма, так і пачыналася. Мы заўважылі некалькі асаблівасцяў, дзе настаўнік пачынаў у адным радку слова, а іншая рука дапісвала. Такіх выпадкаў знайшлі некалькі дзясяткаў. Ёсць падставы думаць, што над Евангеллем працавалі настаўнік і вучань", - патлумачыў ён.

Яшчэ адна ўнікальная рыса – зробленыя ў кнізе тры медыцынскія запісы, першыя ў славянскім свецце. Даследчыкі знайшлі рэцэпты аб тым, як лячылі вочы нашы продкі.

Таксама існуюць супярэчнасці наконт датавання  Лаўрышаўскага Евангелля. Ёсць пэўныя падставы меркаваць, што кніга ўбачыла свет раней, чым лічыцца зараз.

"Кропка ў даследванні Лаўрышаўскага Евангелля пакуль не стаіць, бо тут пераплецены і беларускія, і украінскія асаблівасці", - рэзюмаваў даследчык.

Чытайце таксама: