Квіткі на "Еўрабачанне-2019" паступілі ў продаж

Уваходны квіток на конкурс каштуе ад 100 да 600 долараў, танней за ўсё абыйдзецца наведванне рэпетыцыі - 100-150 долараў.
Sputnik

МІНСК, 1 сак - Sputnik. Квіткі на міжнародны песенны конкурс "Еўрабачанне-2019", які пройдзе ў Тэль-Авіве, ужо паступілі ў продаж, паведамілі арганізатары мерапрыемства.

Фінал адбору на "Еўрабачанне" ад Беларусі пройдзе 7 сакавіка

"Далучайцеся да нас у сонечным Тэль-Авіве, каб убачыць, як усе ўдзельнікі выходзяць на сцэну і спаборнічаюць за ваш голас", - напісалі арганізатары ў сваім Twitter-акаўнце, паведаміўшы пра старт продажаў квіткоў.

Вядома, што кошт уваходнага квітка вар'іруецца ад 100 да 600 долараў. Можна пабываць таксама на рэпетыцыі па мінімальным кошце ў 100-150 долараў.

Вядомыя таксама цэны на паўфінал і выніковы маштабны канцэрт. Так, паўфінальныя мерапрыемствы (14 і 16 мая) абыдуцца госцю ў 215-360 долвраў. Кошты на гранд-фінал, які адбудзецца 18 мая, стартуюць ад 328 долараў за месца ў зале, даходзячы да 385 долараў за першыя шэрагі, месцы ў фан-зоне за 430 долараў. Даражэй за ўсё абыйдзецца VIP-зона - трапіць сюды можна за 600 долараў.

Купіць білет на "Еўрабачанне-2019" можна толькі на афіцыйным сайце мерапрыемства. Конкурс песні будзе праходзіць у Ізраілі з 14 па 18 мая, за перамогу ў шоу будуць змагацца прадстаўнікі з 41 краіны свету.

Чытайце таксама: