На пачатку сакавіка Вільнюс традыцыйна аб’ядноўвае неверагодную колькасць літоўскіх майстроў на кірмашы Казюкаса. Праводзіцца ён у самыя блізкія выхадныя да 4 сакавіка – у гэты дзень адзначаецца дзень заступніка Літвы Святога Казіміра.
Сапраўднае свята рамёснага майстэрства пачынае сваю гісторыю яшчэ ў XVII стагоддзі, калі каралевіча Казіміра нараклі святым, а у горазде пачалося будаўніцтва езуіцкага касцёла ў яго гонар. За ўвесь час свайго існавання кірмаш праводзіўся на розных вуліцах, а зараз акупіраваў увесь Стары горад.
Традыцыйны кірмаш Казюкаса – шматгадзінныя шпацыры, сустрэчы з таленавітымі майстрамі і неверагодная канцэнтрацыя прыгажосці. І усё гэта ў суправаджэнні фолкавай музыкі і пахаў традыцыйных літоўскіх прысмакаў, ад аднаго позірку на якія цякуць слінкі.
У гэтым годзе ў чатырохсотгадовага мерапрыемства з’явілася нават свая манета. Сімвал кірмаша стварыў мастак Рытас Белявічус.
Тым, хто не патрапіў на свята Казюкаса ў гэтым годзе, не варта засмучацца. Сітуацыю лёгка выправіць. Для гэтага нават не спатрэбіцца чарадзейная палачка, хопіць фотастужкі Sputnik.