Шырокую Масленіцу адгулялі на выхадных у Строчыцах. Акрамя традыцыйных пачастнункаў, спеваў і танцаў, гасцей чакалі старажытныя абрады, якія праходзілі ў Беларусі ўвесь масленічны тыдзень. У Строчыцах яны змясціліся ў адзін дзень, які атрымаўся вельмі цікавым і насычаным.
Так, можна было даведацца, чаму нежанатыя хлопцы павінны былі ўвесь дзень цягаць па вёсцы ўпрыгожанае стужкамі бервяно і як можна было адкупіцца ад гэтай ношы, а таксама навошта хаваць "Дзеда" і чаму на гэтым абрадзе могуць прысутнічаць толькі дарослыя (на фота гэта не відавочна, калі хочаце даведацца, чытайце на Sputnik пра эратычны фальклор беларусаў).
Былі і традыцыйныя конкурсы для дарослых і дзяцей, а таксама, як запэўнілі арганізатары, самае вялікае пудзіла зімы ў ваколіцах Мінска!