Колькасць адтэрміновак ад службы ў войску хочуць скараціць у Беларусі

Новаўвядзенні ў першую чаргу могуць закрануць тых беларусаў, якія хочуць працягваць навучанне на больш высокіх прыступках адукацыі.
Sputnik

МІНСК, 5 сак - Sputnik. Мінабароны прапануе скараціць колькасць адтэрміновак ад прызыву на тэрміновую службу, расказаў начальнік галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага кіравання-намеснік начальніка Генштаба генерал-маёр Аляксандр Шкірэнка.

Мінабароны паведаміла пра льготы для тых, хто служыў у войску

Міністэрства ўжо ўзгадніла сваю пазіцыю з іншымі дзяржорганамі.

Па словах прадстаўніка беларускага ваеннага ведамства, вядзецца праца над прапановай прадастаўляць адтэрміноўку для працягу адукацыі ўсяго толькі раз.

"У выпадку нез'яўлення на мерапрыемствы прызыву прапануецца часова абмяжоўваць правы грамадзян на выезд з Рэспублікі Беларусь, - цытуе генерал-маёра, агенцтва "Мінск-Навіны".

Паводле афіцыйных дадзеных, у нашай краіне правам на адтэрміноўку ад тэрміновай ваеннай службы могуць скарыстацца 47 катэгорый беларусаў. У апошні час беларускае войска стала сутыкацца з дэфіцытам прызыўнікоў, якія могуць служыць па стане здароўя.

У першую чаргу ўлады ўвязваюць гэта з агульнай дэмаграфічнай сітуацыяй у нашай краіне, якая складваецца ў апошнія гады.