МІНСК, 6 сак - Sputnik. Кліп нарвежскага музыкі і карэннага беларуса Аляксандра Рыбака на песню "Коцік" набраў больш за 100 мільёнаў праглядаў на Youtube.
З нагоды знакавай падзеі пераможца "Еўрабачання-2009" павіншаваў сваіх прыхільнікаў у Instagram-акаунце і ўзгадаў, што многія калегі смяяліся з гэтай "дзіцячай песні пра коцікаў".
Відэа з немудрагелістым тэкстам было створаны з удзелам беларускага прадзюсарскага цэнтра "Гранд Мьюзик", які з’яўляецца афіцыйным прадстаўніком Рыбака ў Расіі і Беларусі. Над кліпам працавалі рэжысёр Рустам Раманаў, прадзюсар Андрэй Гузель і аператар Антон Трушнікаў.
Нагадаем, што заўтра беларусы даведаюцца аб тым, хто прадставіць краіну на міжнародным песенным конкурсе ў гэтым годзе. Пераможцу нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне" сёлета вызначаць члены прафесійнага журы без уліку меркавання тэлегледачоў - у той жа час, свае ацэнкі прафесіяналы будуць абвяшчаць публічна, адразу пасля выступленняў артыстаў.