МІНСК, 13 сак - Sputnik. Беларускі рэжысёр Андрэй Курэчык разам з сынам Глебам зняўся ў стужцы Уладзіміра Янкоўскага "Янка Купала". Аб гэтым Курэйчык паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Сваё рашэнне "падтрымаць праект сямейна, па поўнай" рэжысёр патлумачыў тым, што, на яго погляд, упершыню "Беларусьфільм" карысна выдаткоўвае грошы падаткаплацельшчыкаў і накіроўвае іх на развіцце нацыянальнай культуры.
"Фільм "Янка Купала" ў яго цяперашнім выглядзе – а ён значна адрозніваецца ад таго школьнага лікбеза, які выйграў конкурс – гэта першы рэальна нацыянальна арыентаваны кінапраект", - падкрэсліў Курэйчык.
Адну з роляў у фільме таксама выконвае дырэктар "Беларусьфільма" Уладзімір Карачэўскі.
Нацыянальная кінастудыі "Беларусьфільм" прыступіла да здымак гістарычнай драмы пра лёс народнага паэта Беларусі напрыканцы ліпеня мінулага года. Першы здымачны дзень прайшоў недалёка ад Смалявічаў.
Па задумцы стваральнікаў, карціна пад працоўнай назвай "Пакуль будзе неба" пакажа асноўны этапы жыцця і творчасці вялікага паэта.