Карціну Брэйгеля-малодшага скралі з царквы ў Італіі

Пазней высветлілася, што праваахоўныя органы ведалі аб выкраданні, якое рыхтавалася, і замянілі арыгінал на копію.
Sputnik

МІНСК, 14 сак - Sputnik. Незвычайнае абрабаванне адбылося ў Італіі, спачатку СМІ паведамілі аб вышуку злачынцаў, якія скралі карціну пэндзля Пітэра Брэйгеля-малодшага.

Скрадзеную карціну Дэга знайшлі ў Францыі на запраўцы

Палатно Брэйгеля-малодшага на біблейскі сюжэт аб распяцці Хрыста вынеслі з царквы Святой Марыі Магдаліны ў Лігурыі. Карціна захоўвалася ў алтары гэтага храма шмат гадоў без асаблівых мер бяспекі.

Злачынцы вырашыліся на дзёрзкі грабёж: разбілі ахоўны шкляны экран карціны бітай і выразалі палатно з рамы. Мяркуючы па ўсім, яны выконвалі заказ нейкага ценявога калекцыянера.

Але праз некаторы час усіх зноў збянтэжылі паведамленні ў італьянскіх СМІ: карціна, якую скралі з царквы - усяго толькі копія. Арыгінал быў заменены месяц таму, калі карабінеры даведаліся аб падрыхтоўцы злачынства. З арыгіналам пэндзля Брэйгеля-малодшага ўсё ў парадку, ён знаходзіцца ў бяспечным месцы.

На знакамітае брэйгелеўскае"Укрыжаванне" замахваюцца ужо ў другі раз - у 1981 годзе карціна ўжо была выкрадзеная. Але тады ў паліцыі атрымалася вярнуць карціну "па гарачых слядах".