МІНСК, 24 лют — Sputnik. Міністэрства культуры Рэспублікі Францыя пацвердзіла прыналежнасць знойдзенай на запраўцы карціны пяру выбітнага французскага мастака Эдгара Дэга.
Створаны ў 1877 годзе малюнак "Хор" належыць Парыжскаму музею д'Орсэ. У 2009-м яго выставілі на агляд у марсэльскім музеі Канціні, адкуль ён і быў выкрадзены.
"16 лютага, у дэпартаменце Сена і Марна, падчас праверкі, аўтобуса, які стаяў у зоне адпачынку, супрацоўнікі выявілі ў адным з чамаланаў работу, падпісаную Дэга. Ні адзін з пасажыраў не прад'явіў сваіх правоў на яе", — паведаміла ведамства.
Карціну адправілі ў парыжскі музей д'Орсэ, для таго, каб там вызначылі яе сапраўднасць. Паводле папярэдніх высноў супрацоўнікаў музея, выяўленая на запраўцы карціна, сапраўды з'яўляецца палатном, якое шукалі доўгі час. З гэтай нагоды міністр культуры Францыі заявіла, што згуба карціны была вялікай стратай для імпрэсіянісцкай спадчыны краіны і можна толькі радавацца таму, што палатно вярнулася.
Эдгар Дэга нарадзіўся ў Парыжы ў 1834 годзе. Ён праявіў сябе, як мастак, скульптар і фатограф. Дэга лічыцца адным з самых выбітных прадстаўнікоў імпрэсіянізму.