МІНСК, 14 сак - Sputnik. Мінгарвыканкам паменшыў сацыяльны стандарт па забяспечанасці насельніцтва ўрачамі агульнай практыкі, адпаведнае рашэнне апублікавана ў чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Мэрыя ўнесла змены ў сваё рашэнне 2003 года, якое ўстанаўлівае памеры дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва Мінска. Большая частка карэкціровак звязана з аховай здароўя.
Так, у Мінску зменены нарматыў забяспечанасці ўрачамі агульнай практыкі: калі раней патрабаваўся адзін урач на 1,2 тысячы насельніцтва, то сёння - на 1,3. Асобна паказаны нарматыў забяспечанасці ўрачамі агульнай практыкі дарослага насельніцтва - адзін на 1,5 тысячы.
Адначасова павялічаны нарматыў па забяспечанасці брыгадамі хуткай дапамогі ў сталіцы: калі раней адна брыгада патрабавалася на 12,5 тысяч насельніцтва, то сёння - на 12 тысяч.
Рашэнне Мінгарвыканкама ўжо ўступіла ў сілу.
Міністэрства аховы здароўя рэспублікі паступова сыходзіць ад практыкі працы ўчастковых тэрапеўтаў і ініцыюе з'яўленне замест іх лекараў агульнай практыкі. Мяркуецца, што яны змогуць валодаць базавымі кампетэнцыямі па дыягностыцы і лячэнню шэрагу "профільных" хвароб, уключаючы такія сферы, як эндакрыналогія і псыхіятрыя. Такім чынам чыноўнікі плануюць знізіць нагрузку на вузкіх урачоў-спецыялістаў і прыцягваць іх толькі да сур'ёзных выпадкаў, у якіх лекар агульнай практыкі сам не справіцца.