Відэа

Гродзенскаму Турысту знайшлі кампанію: Волат, Заяц і бервяно з вачыма – відэа

Скульптура, якую ўсталявалі паўгода таму да 890-годдзя Гродна, а некалькі дзён таму раптоўна дэмантавалі з пешаходнай вуліцы Савецкай, знайшлася. Цяпер яна часова размешчана ва ўнутраным дворыку раённага УЖРЭП і апынулася ў кампаніі вясёлых персанажаў.
Sputnik

Драўлянага Турыста дэмантавалі 11 сакавіка. У Гарадскім ЖКГ паведамілі, што скульптура была ўсталяваная часова, зараз прыйшоў час змяніць яе месца размяшчэння. Але да сённяшняга дня ніхто не ведаў, дзе ж увесь гэты час будзе знаходзіцца Турыст.

Адшукаў яго жыхар Гродна Станіслаў Цыбінскі, які даслаў у рэдакцыю Sputnik відэа. Скульптура знаходзіцца на тэрыторыі УЖРЭП Кастрычніцкага раёна на вуліцы Лізы Чайкінай.

Драўляны двухмятровы Турыст апынуўся ў кампаніі даволі пацешных суседзяў, таксама выкананых з дрэва: гэта зубр Волат, Бобр, Мішка, Заяц, падобны на героя з "Праўдзівай гісторыі Чырвонай Шапкі", драўляны яблык і бервяно ў выглядзе змяі з вялізнымі вачыма.

Вядома, што Турыста ў бліжэйшы час адрамантуюць, а затым усталююць у парку адпачынку ў мікрараёне Фолюш.

Самы вядомы з драўляных "суседзяў" Турыста - зубр Волат, які быў маскотам Чэмпіянату свету па хакеі, які прайшоў у Беларусі ў 2014 годзе.