Вясновы авітаміноз: як справіцца пры дапамозе народных сродкаў

Замест таблетак і мікстур беларусы карысталіся народнай сезоннай аптэкай: збіралі дзікарослыя расліны і гатавалі з іх смачныя стравы. Сакрэтамі продкаў дзеліцца этнограф Ларыса Мятлеўская.
Sputnik
Менавіта вясной востра адчуваецца недахоп вітамінаў. Нашы мудрыя продкі даўно заўважылі, што пакуль на градах пуста, многія агародныя расліны можна замяніць дзікарослымі, з якіх можна прыгатаваць вельмі смачныя стравы.
У агародзе на вёсцы пад плотам заўсёды расце крапіва, а побач з ёй і снітка. На градах вялікая колькасць зімовай цыбулі і часнаку, можна нашчапаць шчаўя, пятрушкі і мацярдушкі, а ў склепе ў добрай гаспадыні заўсёды знойдзецца бульба, морква і буракі. З дапамогай гэтых інгрыдыентаў можна прыгатаваць смачны і карысны сняданак.

Цудоўнае шчаўе

Шчаўё — цудоўная полівітамінная расліна. Асаблівую каштоўнасць мае ранняй вясной, калі не хапае вітамінаў. Па ўтрыманню вітаміна В1 расліна не мае сабе роўных сярод лісцявой гародніны. Дзякуючы высокаму ўтрыманню кіслот, вітаміны ў шчаўі добра захоўваюцца не толькі ў кансерваваным выглядзе, але і пры варцы. Ужываць у ежу варта толькі маладое лісце. Са шчаўя гатуюць супы, салаты, пюрэ, начынкі для пірагоў.
Шчаўе "Паздзіркоўскае"
Інгрыдыенты (на 4-6 порцый):
Як гатаваць:
Шчаўё памыць, парэзаць, зварыць у 2 літрах падсоленай вады, ахаладзіць. Дадаць дробна нарэзаныя агуркі, а калі іх няма, то цэлыя кветачкі агурочнага пустацвету, дробна пакрышанае пер'е зялёнай цыбулі. Асобна пакрышыць яйкі, кроп і пакласці іх кожнаму ў талерку разам са смятанай.
Есці з хлебам або зваранай у мундзірах бульбай.
Суп са шчаўя
Інгрыдыенты:
Як гатаваць:
Рэбры або любое мяса на костачцы заліць халоднай вадой і зварыць з цыбуляй, морквай і пятрушкай. Калі вада закіпіць, зняць пену і варыць на слабым агні каля гадзіны. Затым працадзіць булён і дадаць нарэзаную кубікамі бульбу, гатаваць яшчэ 15-20 хвілін.
Шчаўё, крапіву і снітку перабраць, памыць, пакрышыць і апусціць у булён, дадаць соль, уліць тонкім струменчыкам раскалочанае загадзя сырое яйцо і варыць яшчэ хвілін 6-10. У талерку пакласці смятану.

Як нарыхтаваць шчаўе

Паколькі шчаўе перарастае вельмі хутка і калі пойдзе ў стрэлку, то ўжо перастае быць ядомым праз шчавелевую кіслату, гаспадыні імкнуцца назапасіць яго на зіму. У 19 стагоддзі лісце шчаўя не толькі салілі, але і сушылі.
"Маладую зеляніну сушаць вясной у цяні, разлажыўшы на абрусах. Захоўваюць у гаршках і скрынях, засланых паперай, і абавязкова ў сухім памяшканні. Такое шчаўе будзе лепшае, больш далікатнае, чым салёнае", — раіла Ганна Цюндзявіцкая, аўтарка знакамітай "Літоўскай гаспадыні".
Паспрабуйце зрабіць, як раіць аўтарка "Літоўскай гаспадыні". Калі ж лянота сушыць і саліць, то можна замарозіць шчаўе ў лядоўні.