Фотафакт: намаляваныя кавай карціны паказалі ў Мінску

Духмяная выстава была аднадзённай, але аматары незвычайнага мастацтва яшчэ змогуць убачыць кава-арт у беларускай сталіцы.
Sputnik

МІНСК, 19 сак - Sputnik. Карціны знакамітых беларускіх мастакоў, намаляваныя кавай, паказалі ў Музеі гісторыі Мінска.

Фотафакт: намаляваныя кавай карціны паказалі ў Мінску

Рэпрадукцыі прадстаўляюць шэсць розных напрамказ жывапісу  – абстракцыянізм, сацрэалізм, супрэматызм, прымітывізм, экспрэсіянізм і сюрэалізм.

Маляванне кавай ці тэхніку "кава-арт" упершыню выкарысталі амерыканскія мастакі, ад іх унікальная тэхніка дабралася і да нас. Беларускія майстры таксама навучыліся ствараць "духмяныя" шэдэўры, вар’іруючы прапорцыі і канцэнтрацыю зваранай ці растваральнай кавы. Такім чынам, любімы многімі напой становіцца выдатнай альтэрнатывай звыклым фарбам.

Фотафакт: намаляваныя кавай карціны паказалі ў Мінску

Па словах мастака Андрэя Літкевіча, які зрабіў некалькі кававых копій, незвычайнае мастацтва нічым не адрозніваецца ад традыцыйнага: маляваць кавай адначасова проста і складана як акварэллю ці маслам.

Фотафакт: намаляваныя кавай карціны паказалі ў Мінску

Адмысловая выстава была аднадзённай, але аматары беларускага мастацтва змогуць убачыць рэпрадукцыі карцін Валянціна Нуднова, Галіны Івановай, Леаніда Дурэнкі, Андрэя Пяткевіча, Алега Ладзісава і Станіслава Гурскага на буйных аўтазаправачных станцыях Мінска. Такую незвычайную акцыю разам з музеем Мінска арганізавала кампанія "А-100".

"Мэта гэтага праекта – пазнаёміць шырокую публіку з творчасцю найбольш прыкметных прадстаўнікоў беларускага жывапісу. Музей гісторыі горада Мінска заўсёды імкнуўся ісці ў нагу з часам. І як выдатна, што дзякуючы сучасным тэхналогіям можна акунуцца ў беларускае мастацтва, проста выпіўшы кубачак кавы", - падкрэсліла дырэктар музея Галіна Ладзісава.

Фотафакт: намаляваныя кавай карціны паказалі ў Мінску

У рамках праекта быў распрацаваны і адмысловы дызайн кававых кубачкаў, якія таксама прысвечаны папулярным стылям жывапісу.