Шнураў абвясціў аб развітальным туры гурта "Ленінград"

Лідар калектыву заявіў, што дасягнуў мяжы і, як Маўр, зрабіўшы сваю справу, можа сыходзіць.
Sputnik

МІНСК, 20 сак - Sputnik. Лідар групоўкі "Ленінград" Сяргей Шнураў абвясціў аб тым, што апошні тур калектыву будзе развітальным. З такой заявай ён звярнуўся да прыхільнікаў у Instagram.

Шнураў у Лідзе прызнаўся, што ўсё яшчэ "ўжывае"

"Между сложными вещами,
Я скажу, как не юнец, -
Этот тур будет прощальным,
Вот и сказочке конец", - напісаў Шнураў.

Згодна з інфармацыяй, апублікаванай музыкам, апошні тур калектыву пачнецца чацвёртага чэрвеня ў Калінінградзе, а завершыцца 12 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу. Гурт "Ленінград" выступіць у Калінінградзе, Маскве, Ніжнім Ноўгарадзе, Казані, Самары і іншых гарадах.

Шнураў дадаў, што не выключае таго, што калектыў адновіць сваю дзейнасць у будучыні.

"А пока, ну все, пока.
Мавр сделал свое дело,
–Знаю я наверняка", - сказаў на заканчэнне лідар групоўкі.

Раней стала вядома, што Сяргей Шнураў увайшоў у грамадскі савет пры камітэце Дзярждумы па культуры.