Відэа

Тры маладыя беларускія рэжысёры знялі драму пра свой тыдзень

Прэм'ера запланаваная на пачатак красавіка, а пакуль можна паглядзець трэйлер.
Sputnik

Тры маладыя і ўжо знакамітыя беларускія рэжысёры знялі фільм пра падзеі аднаго тыдня свайго жыцця. Мікіта Лаўрэцкі, Юлія Шатун і Аляксей Свірскі прадставілі "Драму", якую ўжо паспелі ацаніць крытыкі. Яе называюць "фільмам-настроем, фільмам-станам, фільмама-аняменнем".

Трэйлер на сваім Youtube-канале апублікаваў адзін з удзельнікаў трыа Мікіта Лаўрэцкі.

Прэм’ера запланаваная на 1 красавіка ў рамках мінскага штогадовага кінафстываля Cinema Perpetuum Mobile. Форум заснаваны ў 2011 годзе і скіравана на прасоўванне маладога беларускага кінематографа не толькі ў Беларусі, але і на міжнародным ўзроўні.