Урад выдаткуе на рамонт дарог больш за 2,5 мільярда долараў

Дзяржпраграма па развіцці і ўтрыманні аўтамабільных дарог да 2020 года скарэкціравана урадам.
Sputnik

МІНСК, 26 сак - Sputnik. Патрэба ў фінансаванні дзяржаўнай праграмы па развіцці і ўтрыманні аўтамабільных дарог ацэньваецца ў 5,41 мільярда беларускіх рублёў, адпаведныя лічбы пазначаны ў скарэкціраванай урадам дзяржпраграме.

Мінскія вуліцы будуць актыўна рамантаваць да Еўрапейскіх гульняў

Названая праграма была прынятая ў 2017 годзе яшчэ папярэднім складам урада. Новую рэдакцыю дакумента ў сакавіку зацвердзіў Саўмін новага складу.

Згодна з дакументам, дзяржпраграма ўключае дзве падпраграмы: "Развіццё і ўтрыманне рэспубліканскіх аўтамабільных дарог у Рэспубліцы Беларусь", а таксама "Рэканструкцыя, рамонт і ўтрыманне мясцовых аўтамабільных дарог у Рэспубліцы Беларусь".

Патрэбнасць у фінансаванні дзяржпраграмы ацэньваецца ў больш чым 5,410 мільярда рублёў. На рэспубліканскія дарогі плануюць выдаткаваць крыху больш за чатыры мільярды, на мясцовыя - больш за 1,4 мільярда.

Аб'ёмы фінансавання карэктаваць будуць штогод з улікам магчымасцяў бюджэту, а таксама прыцягнення ўнутраных і знешніх крыніц фінансавання.

Беларускім дарожнікам у гэтым годзе трэба будзе зрабіць шмат працы: пасля зімы і рэзкіх перападаў тэмператур дарожнае палатно на многіх трасах прыйшло ў непрыдатнасць, дарогі неабходна прывесці ў парадак ужо да Еўрапейскіх гульняў.

Акрамя гэтага, праца спецыялістаў таксама сканцэнтраваная на стане мастоў і пуцеправодаў: пасля выяўлення расколіны ў Жыткавіцкім мосце ў снежні 2017 года многія падобныя збудаванні ў рэспубліцы былі абследаваны і прызнаны маючымі патрэбу ў рамонце.