"Аднакласнікі" стварылі версію інтэрфейса на беларускай мове

Пераключыцца на беларускую мову можна як на камп'ютары, так і на мабільнай версіі сайта, а таксама ў прылажэннях для iOS і Android.
Sputnik

МІНСК, 28 сак – Sputnik. Папулярная сацыяльная сетка "Аднакласнікі" прадставіла беларускую версію інтэрфейса. Беларуская мова стала 15 для "Аднакласнікаў". Паведамленні пра даступнасць новага інтэрфейсу карыстальнікі атрымалі сёння.

Пераклад закрануў не толькі элементы інтэрфейса, але і ўнутраную механіку: сацыяльная сетка "разумее" запыты, напісаныя па-беларуску, і нават прапануе новыя падарункі на мове.

"Аднакласнікі" стварылі версію інтэрфейса на беларускай мове

Для зручнасці беларускамоўных карыстальнікаў усяго было перакладзена больш за сто тысяч слоў. Акрамя таго, пасля пераключэння на беларускую мову, шапка сайта пераўтвараецца ў традыцыйны арнамент.

Беларусь знаходзіцца на другім месцы пасля Расіі па колькасці карыстальнікаў "Аднакласнікамі" – па некаторых падліках, у сацыяльнай сетцы зарэгістраваны каля трэці жыхароў рэспублікі.

Падпісвайцесь на суполку Sputnik Беларусь у "Аднакласніках" і чытайце актуальныя навіны культурнага жыцця Беларусі і звесткі з гісторыі.