Лісты Эйнштэйна пра "вар'яцтва Гітлера" сышлі з малатка

Адзін з лістоў Альберта Эйнштэйна пра выпрабаванні яўрэйскага народа быў прададзены з аўкцыёну больш чым за 134 тысяч долараў.
Sputnik

МІНСК, 29 сак - Sputnik. Асабістыя лісты Альберта Эйнштэйна з яго выказваннямі пра "вар'яцтва Гітлера", "адзінства яўрэйскага народа" і тэорыю адноснасці прадалі ў чацвер з аўкцыёну Nate D. Sanders.

Рабін: мы павінны ведаць, хто выгадаваў нелюдзяў, што забівалі яўрэяў у Трасцянцы

Усяго ў чацвер з аўкцыёну сышло пяць асабістых лістоў Эйнштэйна. У трох з іх фізік каментуе падзеі, якія адбыліся ў гады знаходжання ва ўладзе Гітлер. Гэтыя лісты датаваныя 1921, 1934, 1939 гадамі.

У 1921 годзе Эйнштэйн пісаў сястры, што не можа паехаць у Мюнхен, бо такая паездка паставіла б пад пагрозу яго жыццё. У той год Гітлер узначаліў Нацыянал-сацыялістычную нямецкую рабочую партыю.

У лісце ад 1934 года навуковец пісаў сваёй першай жонцы аб лячэнні сына, які хварэе на шызафрэнію, хімічнымі прэпаратамі. Эйнштейн адпраўляў грошы, каб дапамагчы сям'і, хоць у гэты перыяд і сам перажываў сур'ёзныя нястачы.

"Усё гэта - вынік вар'яцтва Гітлера, якое цалкам разбурыла жыцці ўсіх, хто мяне акружае", - гаворыцца ў лісце.

Праз яшчэ некалькі гадоў у лісце да доктара Морыса Ленца Эйнштэйн пісаў, што сіла супраціўлення, якая дазваляла яўрэйскаму народу выжыць на працягу тысячагоддзяў, была ў значнай ступені заснавана на традыцыях ўзаемадапамогі. Навуковец адзначаў, што ў тыя гады гэтая здольнасць прыходзіць адзін аднаму на дапамогу, падвергнулася асабліва сур'ёзным выпрабаванням.

Попел вогненнай вёскі: 79 гадоў таму была спалена Хатынь

"Няхай мы вытрымаем гэта выпрабаванне гэтак жа, як і нашы бацькі да нас. У нас няма іншых спосабаў самаабароны, акрамя нашай салідарнасці і нашых ведаў аб тым, што прычына, па якой мы пакутуем, важная і святая", - піша Эйнштэйн Ленцу ў 1939 годзе.

Гэты ліст быў прададзены на аўкцыёне за 134 344 тысячы долараў.

На пачатку сакавіка Яўрэйскі ўніверсітэт у Ерусаліме прадставіў 110 невядомых раней старонак рукапісаў Альберта Эйнштэйна. У іх ўтрымліваліся не толькі навуковыя пошукі фізіка, але і лісты да сына, напісаныя ў часы нацысцкай Германіі.