Прэзідэнт даручыў выплаціць ветэранам аднаразовую матэрыяльную дапамогу

У сувязі са святкаваннем 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ветэраны атрымаюць матэрыяльную дапамогу ад 650 да дзвюх тысяч рублёў.
Sputnik

МІНСК, 29 сак - Sputnik. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў чацвер падпісаў Указ №118 "Аб аказанні аднаразовай матэрыяльнай дапамогі", дакументам прадугледжана аказанне матэрыяльнай дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і асобным катэгорыям грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, перадае прэс-служба прэзідэнта.

Блакаднік: першым памёр дзядзька, потым яго жонка, потым цётка - мы засталіся ўдваіх

У сувязі са святкаваннем 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў матэрыяльная дапамога ў памеры Br2 тысяч будзе аказана Героям Савецкага Саюза, асобам, узнагароджаным ордэнамі Славы трох ступеняў, Героям Сацыялістычнай Працы, ганараваным гэтым званнем за заслугі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, асобы, якія прымалі ўдзел у абароне Айчыны да 3 верасня 1945 года, а таксама асобы, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943 - 1945 гадах, атрымаюць па Br1,5 тысячы.

Па Br800 выплацяць асобам, узнагароджаным ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу i бездакорную воiнскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама асобам, якія працавалі на аб'ектах супрацьпаветранай абароны, мясцовай супрацьпаветранай абароны, на будаўнiцтве абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў і іншых ваенных аб'ектаў у межах тылавых гранiц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог. Такую ж суму атрымаюць асобы, якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях Ленінграда ў перыяд блакады горада з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года, асобы, узнагароджаныя медалём "За абарону Ленінграда", і тыя, хто ўзнагароджаны знакам "Жыхару блакаднага Ленінграда".

Матэрыяльную дапамогу ў памеры Br650 акажуць членам сем'яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі (памерлі), зніклі без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны (жонцы (мужу), не ўступiўшай (не ўступiўшым) у новы шлюб, дзецям (у тым ліку ўсыноўленым, удачэраным) і іншым утрыманцам, якім устаноўлена павышэнне пенсіі па ўказаных падставах у адпаведнасці з заканадаўствам. Гэтая ж сума будзе выплачана былым вязням фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны (у выпадку, калі для гэтай катэгорыі устаноўлена павышэнне пенсіі па ўказанай падставе ў адпаведнасці з заканадаўствам). Таксама па Br650 атрымаюць інваліды з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з наступствамі ваенных дзеянняў.

Выплаты аднаразовай матэрыяльнай дапамогі будуць праведзены ў перыяд з 1 чэрвеня да 1 ліпеня 2019 года.