Вясенняя сесія беларускага парламента адкрыецца 2 красавіка

Цэнтральнай падзеяй вясенняй сесіі парламента будзе пасланне прэзідэнта, падчас якога можа быць названая дата правядзення прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў.
Sputnik

МІНСК, 1 кра - Sputnik. Амаль 40 пытанняў дэпутаты падрыхтавалі для разгляду на вясенняй сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, паведамілі ў ніжняй палаце беларускага парламента.

Лукашэнка звернецца з пасланнем да народа і парламента 19 красавіка

Адкрыццё сесіі адбудзецца 2 красавіка, мерапрыемства пройдзе ў абноўленай Авальнай зале Дома ўрада.

"Сярод законапраектаў, якія будуць разгледжаны на вясенняй сесіі, - папраўкі ў Жыллёвы кодэкс, у Кодэкс аб шлюбе і сям'і, праекты законаў у сферы аховы здароўя", - паведамілі ў парламенце.

Плануецца, што будуць разгледжаны папраўкі ў так званы антынаркатычны артыкул Крымінальнага кодэкса, дапаўненні і змены ў закон аб прававым становішчы замежных грамадзян.

Там таксама адзначылі, што ўсяго на вясновую сесію вынесена каля 40 пытанняў.

У ніжняй палаце таксама адзначылі, што цэнтральнай падзеяй вясенняй сесіі стане традыцыйнае пасланне кіраўніка дзяржавы народу і парламенту Беларусі. Яно запланавана на 19 красавіка. Плануецца, што падчас паслання прэзідэнт назаве даты правядзення двух выбарчых кампаній - прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў.

Акрамя гэтага, чакаецца, што 17 чэрвеня ў Мінску пройдзе пасяджэнне сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

На адкрыццё вясновай сесіі ў Авальную залу, як правіла, прыходзяць кіраўнікі ўрада, кіраўнікі Канстытуцыйнага, Вярхоўнага судоў, Цэнтрвыбаркама, міністры, дыпламатычны корпус, акрэдытаваны ў Мінску. Пасяджэнне сесіі праводзяць кіраўнікі абедзвюх палат беларускага парламента.