Фота

Чаму варта патрапіць на выставу "Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч"

Sputnik

Усебеларуская выстава "Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч " у гэтым годзе праходзіць з 5 красавіка па 12 мая. У залах Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў гледачоў чакаюць больш за 700 работ розных жанраў і накірункаў. Пераважаюць жывапісныя і графічныя работы, але ў гэтым годзе, па назіраннях арганізатараў, з'явілася шмат скульптурнай пластыкі мелкіх формаў.

Работы розныя па памеры, бо галоўнае патрабаванне – каб яны прайшлі ў дзверы. Месца хапае ўсім – і аматарам, і прафесіяналам.

Убачыць ідэі беларускіх мастакоў можна будзе да 12 мая.

Глядзіце таксама:

  • Як прайшла выстава ў 2018 годзе? - фота
1 / 11
Праект "Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч" праходзіць у Мінску ў трэці раз.
2 / 11
Арганізатары пабілі рэкорды ўсіх мінулых гадоў.
3 / 11
Беларускія мастакі - аматары і прафесіяналы - прынеслі больш за 700 работ.
4 / 11
Самым ажыятажным традыцыйна быў першым дзень прыёму работ.
5 / 11
Сярод прадстаўленых работ пераважае жывапіс і графіка, але ў параўнанні з мінулымі гадамі з'явілася шмат скульптурнай пластыкі мелкіх формаў.
6 / 11
У гэтым годзе значна павялічылася колькасць прафесійных мастакоў.
7 / 11
Па словах арганізатараў, прафесіяналы разумеюць, што выстава дае магчымасць выйсці на зусім новага гледача.
8 / 11
Пазнаёміцца з удзельнікамі можна будзе праз відэаінтэрв'ю, якія будуць транслявацца на экранах у залах Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў.
9 / 11
Нягледзячы на вялікую колькасць удзельнікаў, месца тут хапіла ўсім.
10 / 11
У гэтым годзе стала больш вялікіх па памеры работ.
11 / 11
Працаваць выстава будзе да 12 мая.