МІНСК, 5 кра - Sputnik. Афіцэры запасу будуць прызваны на службу ва Узброеныя сілы Беларусі, гэта прадугледжана ўказам № 137, які ў четверг 4 красавіка падпісаў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка.
Указам устаноўлена, што ў бягучым годзе ў войскі рэспублікі будуць прызваны афіцэры запасу, узрост якіх не перавышае 27 гадоў. Ёсць і яшчэ некалькі ўмоў: у войска адправяцца тыя "запаснікі", якія раней не адслужылі тэрміновую альбо ў рэзерве, а таксама не маюць адтэрміновак ад прызыву.
Усяго ў 2019-м плануецца адправіць ва Узброеныя сілы да сотні такіх афіцэраў.
Прэзідэнт даручыў Мінабароны прызначыць прызваных на адпаведныя пасады - паводле ваенна-ўліковых спецыяльнасцях афіцэраў запасу.
Указам таксама вызначана, што Саўмін да 1 лютага наступнага года павінен даць справаздачу перад Лукашэнкам аб вынiках гэтага прызыву.
Падобныя прызывы праводзяцца ў беларускім войску штогод: летась прэзідэнт 12 красавіка падпісаў указ аб адпраўцы ў войскі афіцэраў запасу.