МІНСК, 8 кра - Sputnik. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка не змагла дагуляць фінальны матч на турніры ў мексіканскім Мантэрэі і прайграла іспанцы Гарбін Мугурусе, паведамляе Sputnik.
Азаранка прабілася ў фінал турніру, абыграўшы ў паўфінале нямецкую тэнісістку Ангеліку Кербер. Паядынак паміж імі завяршыўся ў трох сэтах з лікам 6:4, 4:6, 6:1. Спартсменкі правялі на корце 2 гадзіны 13 хвілін.
З самага пачатку фінальнага паядынку 19-я ракетка свету Гарбін Мугуруса заняла дамінуючую пазіцыю, Вікторыя Азаранка (67-ы нумар рэйтынгу WTA) выраўнавала гульню, аднак усё роўна скончыла партыю вельмі няўдала - з лікам 6:1. Пасля беларуска адчула боль у правай назе і ўзяла медыцынскую паўзу паміж сэтамі. Яна працягнула гуляць.
У другім сэце стала відавочна, што Азаранка з цяжкасцю працягвае гульню, ледзь стрымліваючы слёзы. Пры ліку 3:1 на карысць іспанкі яна была вымушаная завяршыць матч з-за траўмы і саступіць перамогу Мугурусе ў фінале турніру. Заўзятары на трыбунах падтрымлівалі беларуску, скандуючы яе імя.
Матч скончыўся з лікам 6:1, 3:1. Тэнісісткі правялі на корце 1 гадзіну 6 хвілін. У Гарбін Мугурусы атрымалася абараніць тытул чэмпіёнкі Мантэрэя, які яна заваявала ў мінулым годзе.
Адкрыты чэмпіянат Мантэрэя ў Мексіцы адносіцца да міжнароднай серыі WTA з прызавым фондам 250 тысяч долараў. Спаборніцтвы завяршыліся 7 красавіка.