"Жаночы полк" МУС Беларусі ўпершыню возьме ўдзел у парадзе 3 ліпеня

150 самых прыгожых і падрыхтаваных супрацоўніц беларускай міліцыі будуць маршыраваць на ваенным парадзе ў Мінску на Дзень Незалежнасці.
Sputnik

МІНСК, 8 кра - Sputnik. Жаночы страявы разлік беларускай міліцыі прыме ўдзел у ваенным парадзе 3 ліпеня ў Мінску на Дзень Незалежнасці, паведаміў намеснік міністра, камандуючы ўнутранымі войскамі МУС генерал-маёр Юрый Караеў.

Да парада гатовыя. Апошняя рэпетыцыя перад святам

Унутраныя войскі ўжо прыступілі да падрыхтоўкі да ваеннага параду ў гонар Дня Незалежнасці і 75-годдзя вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У мінулым годзе ў парадзе прыняў удзел "жаночы полк" Міністэрства абароны краіны.

"(...) Мне як камандуючаму даручана падрыхтаваць дадатковыя парадныя разлікі. Гэта страявы разлік атрада міліцыі асаблівага прызначэння і ўпершыню ў гісторыі Міністэрства ўнутраных спраў жаночы страявы разлік. Колькасьць гэтага разліку - 150 чалавек", - паведаміў у інтэрв'ю часопісу "Спецназ" Юрый Караеў.

Паводле яго слоў, беларуская міліцыя пакажа, якія дзяўчыны служаць у АУС і ва ўнутраных войсках МУС.

"Як яны, калі трэба, пройдуць страявым крокам, пакажуць нашу зладжанасць, моц і прыгажосць ўсяму свету. Я ўпэўнены, што яны годна прадставяць ведамства на гэтым знакавым аглядзе", - сказаў Караеў.