Відэа

Футбалісты ў Галандыі будуць гуляць мячом з палотнамі Рэмбрандта

Мяч пад назвай "Рэмбрант" быў створаны сумесна з галандскай лігай і амстэрдамскім мастацкім музеем Рейксмюсеум. Глядзіце на Sputnik прэзентацыю спартыўна-мастацкага шэдэўра.
Sputnik

У гэтым годзе спаўняецца 350 гадоў з дня смерці сусветна вядомага мастака Рэмбрандта Харменса ван Рэйна. У сувязі з гэтым мастацкі музей Рейксмюсеум у Амстэрдаме і галандская футбольная ліга стварылі адмысловы мяч, які носіць назву "Рэмбрант". На мячы намаляваны сам мастак і некаторыя з яго прац. Першы асобнік новага мяча ўручылі былому гульцу зборнай Нідэрландаў і трэнеру Віму ван Ханегему ў Рейксмюсеуме.

Упершыню гэтым мячом каманды згуляюць 28 красавіка ў перадапошнім туры чэмпіянату краіны, а затым ён будзе выкарыстоўвацца ў сезоне-2019/20.