Радыё

Лукашэнка пра сельскую гаспадарку: галава на пласе, трэба напружвацца

У ходзе рабочай паездкі па Мінскай вобласці Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад аграрыяў большай дысцыпліны ў перыяд пасяўной, а таксама даў параду, як правільна ўносіць у глебу арганіку і мінеральныя ўгнаенні.
Sputnik
Лукашэнка пра сельскую гаспадарку: галава на пласе, трэба напружвацца

У аўторак прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка ў ходзе рабочай паездкі ацаніў ход пасяўной у Мінскай вобласці, а таксама паставіў шэраг прыярытэтных задач аграрыям у сельгаскомплексе "Лагойскі", які з'яўляецца падшэфнай гаспадаркай "Беларуснафты".

"Давайце дамовімся, што ў будучым годзе ў нас павінен быць рост (мінеральных угнаенняў - Sputnik) па адносінах да 2018 годзе 125%. Ні ў якім разе нельга падаць, трэба хоць патрошку, каб дынаміка была станоўчая... Выйсця ў нас няма, гэта трэба рабіць", - сказаў Лукашэнка.

Другой актуальнай задачай беларускі лідар бачыць уздым зябліва. Зараз, паводле слоў прэзідэнта, "трэба кроў з носа паставіць сабе задачу з восені ўсе перазябліць".

"І трэцяе - гэта вопыт нядрэнны, трэба ўнесці максімум арганікі. З арганікай трэба працаваць. Так, занясем мы азот, калій, фосфар, але перагною гэта не дадасць, таму трэба ўносіць. Лішняя салома - заворваем. Гэта таксама нейкае ўгнаенне, азоту дадаў, узараў, асабліва далёкія палі", - даў параду Лукашэнка.

Пры гэтым, успамінаючы пра сваю паездку ў Шклоўскі раён, беларускі лідар нагадаў пра тое, што саломы, зэканомленай для ўгнаенняў, хапіла не ўсюды, "а калі б дзесьці ў рулончыках акуратненька стажок-два ляжалі, была б зусім іншая справа".

Тады, нагадаем, кіраўнік дзяржавы раскрытыкаваў убачаную безгаспадарчасць, пасля чаго сваіх пасадаў пазбавіліся шэраг адказных чыноўнікаў, уключаючы губернатара Магілёўшчыны, міністра сельскай гаспадаркі і віцэ-прэм'ера.

"Арганіка і рост мінеральных угнаенняў да гэтага года прыкладна на 10% - ніжэй нельга. Мы разумеем, хто за гэта павінен адказваць, вось там першы віцэ-прэм'ер і прэм'ер сёння сядзяць, лічаць гэтыя грошы, выдзяляюць. Галава на пласе - трэба вылучыць столькі, столькі і столькі", - рэзюмаваў Лукашэнка.

Паводле слоў прэзідэнта, трэба напружвацца і шукаць грошы, а не разводзіць рукамі, у адваротным выпадку нічога і не будзе, рэзюмаваў беларускі лідар.

Каментар прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі слухайце на радыё Sputnik Беларусь.