МІНСК, 11 кра - Sputnik. Дакумент, які тычыцца дзвюх краін, грунтуецца на ўмовах поўнага ўзаемнага прызнання віз і дазваляе перасякаць сумесную мяжу замежнікам, зняўшы бар'еры для транзіту праз Беларусь у Расію, распавялі ў беларускім МЗС.
Раней планавалася, што пагадненне аб узаемным прызнанні візаў Беларусь і Расія падпішуць у снежні мінулага года. У прыватнасці, гэта павінна было здарыцца на палях Савета міністраў Саюзнай дзяржавы ў Брэсце. Праўда, аказалася, што беларускі бок не паспеў тэрмінова скончыць усе ўнутрыдзяржаўныя працэдуры.
"Разам з тым ажыццяўленне расійскім бокам кантролю на сваёй тэрыторыі паблізу мяжы захаваецца. Гэтая прынцыповая пазіцыя Расіі адлюстравана ў пагадненні, у адпаведнасці з якім бакі маюць права ажыццяўляць меры па праверцы выканання замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства правілаў ўезду, выезду, транзітнага праезду альбо рэжыму знаходжання на тэрыторыях сваіх дзяржаў у адпаведнасці з заканадаўствам сваiх дзяржаў", - цытуе знешнепалітычнае ведамства БелТА.
Зараз установы ў абедзвюх дзяржавах праводзяць работу над тым, як абменьвацца інфармацыяй пра візы і перасячэнне мяжы. У Беларусі падрыхтаваны для гэтага адмысловы праект указа прэзідэнта.