Сын Лукашэнкі часова стаў першым віцэ-прэзідэнтам НАК

Кандыдатура Віктара Лукашэнкі была прапанаваная ў ходзе пасяджэння выканкама і аднагалосна падтрымана.
Sputnik

МІНСК, 15 кра - Sputnik. Старэйшы сын прэзідэнта Беларусі Віктар Лукашэнка будзе выконваць абавязкі першага віцэ-прэзідэнта НАК і сумяшчаць гэтую працу з дзейнасцю на пасадзе памочніка прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы.

Лукашэнка распавёў пра задачы II Еўрапейскіх гульняў

Гэта стала вядома падчас пасяджэння Выканкама НАК, калі кандыдатура Віктара Лукашэнкі была аднагалосна падтрымана замест Андрэя Асташэвіча, які склаў паўнамоцтвы.

У якасці в.а. першага віцэ-прэзідэнта НАК Віктар Лукашэнка будзе курыраваць пытанні міжнароднага супрацоўніцтва, а таксама падрыхтоўку да буйных спартыўных форумаў у Беларусі, у тым ліку II Еўрапейскіх гульняў і лёгкаатлетычнага матчу Еўропа - ЗША, які пройдзе ў верасні, паведамляе БелТА.

На пасяджэнні НАК таксама прынялі рашэнне, што займацца гэтай працай ён будзе разам з міністрам спорту і турызму, а таксама віцэ-прэм'ерам, які курыруе спорт.

У далейшым на Алімпійскім сходзе, дата якога яшчэ не вядомая, пасля заканчэння буйных спартыўных падзей, будзе вырашацца пытанне ў дачыненні да кандыдатуры на пасаду першага віцэ-прэзідэнта НАК.