Францыя абвясціла міжнародны конкурс на аднаўленне шпіля Нотр-Дама

Сабор Парыжскай Божай Маці загарэўся ў мінулы панядзелак, агонь тушылі каля 9 гадзін, храм пазбавіўся даху, шпіля і гадзінніка.
Sputnik

МІНСК, 18 кра - Sputnik. Францыя вырашыла запусціць міжнародны конкурс архітэктараў па аднаўленні разбуранага шпіля сабора Парыжскай Божай Маці, пра гэта заявіў прэм'ер-міністр краіны Эдуар Філіп.

Пасля пажару: погляд з вышыні на згарэлы дах Нотр-Дама – відэа

Паводле яго слоў, падчас конкурсу вырашыцца, аднаўляць ранейшы шпіль ці стварыць новую канструкцыю, якая "будзе адказваць выклікам цяперашняга часу".

Раней 17 красавіка стала вядома, што пры разборы завалаў знайшлі медную постаць пеўня з рэліквіямі, якая да пажару знаходзілася на вяршыні шпіля. На пеўні выявілі вялікую ўвагнутасць, аднак эксперты мяркуюць, што яго атрымаецца цалкам аднавіць.

Пажар у саборы Парыжскай Божай Маці, дзе ў апошнія месяцы праходзіла рэстаўрацыя, адбыўся ў мінулы панядзелак, 15 красавіка. Папярэдняй прычынай ўзнікнення агню называецца кароткае замыканне. Пажарныя змагаліся з агнём каля 9 гадзін. У выніку агнём былі знішчаныя гадзіннік, шпіль і вялікая частка даху, аднак удалося выратаваць вежы і каркас сабора, а таксама рэліквіі, якія там захоўваліся.

Улады краіны пакуль не ацанілі агульны кошт рамонтных прац. У цяперашні час на рэканструкцыю Нотр-Дама сабрана 880 мільёнаў еўра.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон паабяцаў, што сабор цалкам адновяць на працягу 5 гадоў і ён стане "яшчэ лепш".

Сабор Парыжскай Божай Маці з'яўляецца адным з сімвалаў Парыжа. Яго будаўніцтва заняло амаль 200 гадоў. Шпіль, што ўпаў у выніку пажару, вышыня якога складала больш за 90 метраў, быў створаны ў XIX стагоддзі, яго будаўніцтва доўжылася 23 гады. Каркас шпіля складаўся з дрэва, вагой 500 тон, і быў пакрыты 250 тонамі свінцовых пласцін. Пры пажары ад высокай тэмпературы свінец расплавіўся і стаў крыніцай таксічнага дыму.

Чытайце таксама: