"Засталіся ў XX стагоддзі": намеснік міністра культуры пра беларускія музеі

Сяргей Шарамецьеў падкрэсліў неабходнасць выкарыстання ў экспазіцыях беларускіх музеяў найноўшых тэхналогій.
Sputnik

МІНСК, 18 кра - Sputnik. Экспазіцыі некаторых беларускіх музеяў засталіся на парозе XX стагоддзя. Такое меркаванне падчас круглага стала "Замкі Беларусі: пытанні рэканструкцыі і выкарыстання" выказаў намеснік міністра культуры Беларусі Сяргей Шарамецьеў.

"Дзе камп'ютарныя і лазерныя тэхналогіі? У еўрапейскіх замках з дапамогай галаграфіі ажываюць і пачынаюць размаўляць замест экскурсаводаў каменныя скульптуры", - паведаміў ён.

Прадстаўнік беларускага міністэрства паведаміў, што напярэдадні падчас міжведамственнай камісіі па турызме яму давялося пабачыць новы музей, які з’явіўся ў сталіцы спецыяльна да Еўрапейскіх гульняў.

"Мы заходзілі ў залы і пыталіся адзін у аднаго, ці з’яўляецца сучасным усё гэта? Гэта ўчорашні дзень", - падзяліўся ўражаннямі Сяргей Шарамецьеў.

Ён нагадаў, што сучасныя тэхналогіі дазваляюць рабіць віртуальныя праекты і прывёў у прыклад Сабор Божай Маці ў Парыжы, аднаўленне якога стала магчымым дзякуючы таму, што своечасова быў зроблены такі праект.

"Дзе віртуальныя праекты беларускіх замкаў? Калі старэйшаму пакаленню гэта не па сілах, то ёсць моладзь. Без такіх тэхналогій проста немагчыма абыйсціся", - упэўнены намеснік Міністра культуры.

Чытайце таксама: