Прэзідэнт павіншаваў з Вялікаднем хрысціян Беларусі

Лукашэнка адзначыў, што гэта вялікае таінства ўвасабляе ў сабе самыя патаемныя мары, а таксама азначае перамогу жыцця і дабра.
Sputnik

МІНСК, 21 кра - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў вернікаў, якія адзначаюць Вялікдзень 21 красавіка, з гэтым святам. Пра гэта паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Як правільна сустрэць Вялікдзень

Лукашэнка адзначыў, што гэта вялікае таінства ўвасабляе ў сабе самыя патаемныя мары, а таксама азначае перамогу жыцця і дабра.

"Сцвярджаючы стваральныя ідэі братэрства і чалавекалюбства, Светлы Вялікдзень абуджае ў людзях імкненне жыць па сумленні, быць міласэрнымі, дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў клопаце і суцяшэнні. Велікодныя дні нагадваюць нам аб нязменных хрысціянскіх каштоўнасцях, раскрываюць лепшыя душэўныя якасці, умацоўваюць мір і згоду ў грамадстве", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт пажадаў хрысціянам здароўя, шчасця і поспеху ва ўсіх пачынаннях.

Каталікі ў гэтым годзе святкуюць Вялікдзень 21 красавіка. Назва свята ўзыходзіць да яўрэйскага "Песах" (Вялікдзень), ён прысвечаны збавенню Ізраіля ад егіпецкай няволі.

Хрысціяне лічаць, што гэта свята - сімвал адкуплення грахоў чалавецтва.