Дзень Перамогі

Болсун: Вялікая Айчынная і Другая сусветная - Перамога адна, гісторыі розныя

Кандыдат гістарычных навук Галіна Болсун разважае пра тое, чаму з цягам часу гісторыкі і палітыкі ў розных краінах, кажучы пра ўклад у Перамогу, спрабуюць зрабіць упор у бок уласнай краіны.
Sputnik
Болсун: Вялікая Айчынная і Другая сусветная - Перамога адна, гісторыі розныя

Другая сусветная вайна - з'ява складаная, і разглядаць яе вынікі неабходна комплексна, як сукупнасць ваеннага, эканамічнага, ідэалагічнага і палітычнага супрацьстаяння краін, адзначыла ў гутарцы на радыё Sputnik Беларусь кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Расіі гістарычнага факультэта БДУ Галіна Болсун.

"Шкада, дзядулю ўжо не распытаю": пачала працаваць Палявая пошта Sputnik

Так, можна асобна разглядаць супрацьстаянне сухапутных войскаў, і тут вырашальны ўклад у разгром сухапутнай арміі Вермахта унёс Савецкі Саюз. 72% адсоткі страт арміі Вермахта даводзілася менавіта на Усходні фронт, адзначыла субяседніца Sputnik.

"З аднаго боку, неабходна ведаць сваю гісторыю, але з іншага боку, паважліва ставіцца да гісторыі іншых краін, якія прымалі ўдзел у перамозе над нацызмам. Нават прафесійныя гісторыкі і палітыкі, кажучы пра ўклад у Перамогу, спрабуюць зрабіць упор у бок уласнай краіны", - сказала Болсун.

Розныя гістарычныя трактоўкі - гэта толькі адна з праблем у захаванні памяці пра вайсковыя падзеі. Другая не менш значная проблема- гэта масавая свядомасць. Трэба прызнаць, што маладое пакаленне ўжо значна горш, чым старэйшыя пакаленні, ведае канву гістарычных падзей. Справа ў тым, што для часткі сённяшніх пакаленняў вайна ўжо не з'яўляецца асобасна значнай падзеяй, якой яна была для франтавога і пасляфрантавога пакалення, адзначыла гісторык.

Пры гэтым прыемна адзначыць, што ў сучаснай Беларусі праводзіцца вялікая работа па захаванні гістарычнай памяці пра вайну менавіта сярод маладога пакалення. У прыватнасці, ва ўсіх ВНУ і сярэдніх навучальных установах чытаецца спецыяльны курс "Вялікая Айчынная вайна савецкага народа ў кантэксце падзей Другой сусветнай вайны". Акрамя таго, з цягам часу паступова адкрываюцца архівы і з'яўляюцца новыя дадзеныя, якія дазваляюць гісторыкам дэталізаваць падзеі, не змяняючы глабальна іх трактоўку.

Фрагмент гутаркі з кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам кафедры гісторыі Расіі гістарычнага факультэта БДУ Галінай Болсун слухайце ў аўдыёзапісы радыё Sputnik Беларусь.