Лукашэнка павіншаваў Пуціна з Днём Перамогі

Памяць пра Вялікую Айчынную вайну, упэўнены прэзідэнт Беларусі, "будзе і надалей умацоўваць адзінства беларусаў і расіян".
Sputnik

МІНСК, 8 мая - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну з Днём Перамогі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

Лукашэнка: 9 Мая - святая дата для кожнага беларуса

"Кіраўнік дзяржавы ў віншавальным пасланні прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну адзначыў, што ў Дзень Перамогі нашчадкі з глыбокай удзячнасцю ўспамінаюць ратны подзвіг герояў-вызваліцеляў, якія выратавалі свет ад нацысцкай чумы, смуткуюць аб мільёнах суайчыннікаў, якія аддалі свае жыцці ў імя мірнай будучыні", - распавялі ў прэс-службе.

У віншаванні расійскаму калегу Лукашэнка выказаў перакананасць, што "памяць пра Вялікую Айчынную вайну будзе і надалей умацоўваць адзінства беларусаў і расіян".

"Садзейнічаць развіццю стратэгічнага партнёрства дзвюх дружалюбных дзяржаў і падтрыманню стабільнасці ў Еўропе", - адзначыў беларускі прэзідэнт.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы павіншаваў з Днём Перамогі і іншых замежных лідараў, вядомых дзяржаўных дзеячаў і кіраўнікоў інтэграцыйных аб'яднанняў. У прыватнасці, Лукашэнка накіраваў віншавальныя пасланні таксама прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву, прэзідэнту Арменіі Армену Саркісяну, першаму прэзідэнту Казахстана Нурсултану Назарбаеву і дзейнаму кіраўніку гэтай дзяржавы Касым-Жамарту Такаеву, прэзідэнту Кыргызстана Сааранбаю Жээнбекаву, прэзідэнту Малдовы Ігару Додону, прэзідэнту Таджыкістана Эмамалі Рахмону, прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву, прэзідэнту Узбекістана Шаўкату Мірзіёеву, прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку і абранаму кіраўніку гэтай дзяржавы Уладзіміру Зяленскаму, прэзідэнту Грузіі Саламе Зурабішвілі.

Таксама кіраўнік беларускай дзяржавы павіншаваў са святам расійскага прэм'ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева, старшыню Саўфеда Валянціну Мацвіенка, спікера Дзярждумы Вячаслава Валодзіна, а таксама Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

"Віншавальныя пасланні з Днём Перамогі накіраваны таксама старшыні Выканаўчага камітэта - выканаўчаму сакратару Садружнасці Незалежных Дзяржаў Сяргею Лебедзеву, дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Рыгору Рапоце, старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Тыграну Саркісяну", - дадалі ў прэс-службе беларускага прэзідэнта.