Лукашэнка: 9 Мая - святая дата для кожнага беларуса

© REUTERS / Vasily Fedosenko/PoolЛукашэнка: 9 Мая - святая дата для кожнага беларуса
Лукашэнка: 9 Мая - святая дата для кожнага беларуса - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вялікая Перамога, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, "аб'ядноўвае пакаленні, служыць прыкладам стойкасці і патрыятызму для моладзі, натхняе на стварэнне".

МІНСК, 8 мая - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларускі народ з Днём Перамогі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Канцэрты, кірмашы, феерверк: як Мінск адзначыць Дзень Перамогі - 2019 - Sputnik Беларусь
Канцэрты, кірмашы, феерверк: як Мінск адзначыць Дзень Перамогі - 2019

"Дзявятага мая - святая дата для кожнага беларуса. Дзень, які вярнуў нашаму народу права на жыццё і надзею на будучыню", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт адзначыў, што беларускі народ паважае гераізм і бясстрашнасць абаронцаў радзімы, якія верылі і змагаліся за Бацькаўшчыну.

"Высока цэнім самаадданасць працаўнікоў тылу і ўсіх, хто ў пасляваенныя гады ўздымаў з руін разбураныя гарады і вёскі. Нізкі паклон вам, дарагія ветэраны", - сказаў прэзідэнт.

Па словах кіраўніка дзяржавы, "Перамога аб'ядноўвае пакаленні, служыць прыкладам стойкасці і патрыятызму для моладзі, натхняе на стварэнне".

"Захаваць памяць аб подзвігу нашага народа - гэта гістарычны абавязак перад мінулым і будучым", - адзначыў Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў беларусам дабра, шчасця і дабрабыту, а рэспубліцы - міру і працвітання.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0