Па словах суразмоўцы Sputnik, Вялікая Айчынная вайна - гэта беспрэцэдэнтны вопыт масавага знішчэння людзей, і не трэба думаць, што ў гэты працэс уключаліся містычныя "вонкавыя сілы". Вайна - гэта інструмент палітыкі, разважае айцец Павел.
"У гэты крывавы "замес", калі ён пачынаецца, залучаюцца ўсе новыя і новыя людзі па сваёй волi, і адбываецца найглыбейшая дэградацыя: светапоглядная, культурная", - кажа Сярдзюк.
Нельга забывацца на дату Дня Перамогі, як і рабіць з гэтай даты маркетынгавы фарс.
"Гэта свята са слязамі на вачах... Слёзы на вачах бываюць ад вялікай радасці і ад вялікай нягоды. Гэты дзень звязаны з мільёнамі ахвяр ва ўсім свеце. Таму забыццё, як і бравада, вось ужо шмат сказана пра "можам паўтарыць", вось гэтыя налепкі на аўтамабілях... Абедзве гэтыя катэгорыі - забыццё і бравада - гэта падрыхтоўка да новай вайны", - кажа Сярдзюк.
Дзень Перамогі для святара - асаблівы дзень. Будучы савецкім па даце нараджэння чалавекам, Павел Сярдзюк з дзяцінства адчуваў сэрцам гэтае свята, гэтае пачуццё ўзмацнілася ў ім тады, калі ён, як усвядомлены хрысціянін, пераступіў парог храма.
"Для меня 9 Мая і Вялікдзень - гэта перамога Хрыста і перамога людзей над злом, над злой воляй, над нялюдскасцю. Гэта - вялікая радасць", - кажа протаіерэй.
Поўную відэаверсію гутаркі з настаяцелем прыхода храма Свяціцеля Мікалая Японскага ў Мінску, протаіерэем Паўлам Сярдзюком глядзіце на youtube-канале Sputnik Беларусь.