Відэа

Ціма Беларускіх выпусціў кліп на "Вітамінку" пра 90-я

Яркія спартыўныя касцюмы, васьмібітныя прыстаўкі і школьныя дыскатэкі - усё гэта малады беларускі выканаўца Ціма Беларускіх сумясціў у сваім новым кліпе. Глядзіце на відэа, як гэта ў яго атрымалася.
Sputnik

У роліку ёсць сюжэт з школьнага жыцця, шмат каму знаёмыя шапаткія яркія касцюмы і нават знакамітыя жоўтыя вітамінкі (лекі ад шматлікіх хвароб).

"Кліп - суцэльная настальгія. Хоць мне і 18", - напісаў адзін з каментатараў.

"Хацеў як Корж, атрымалася як Ціма", - пішуць іншыя.

У красавіку Ціма сфатаграфаваўся у швэдры на фоне дывана і выклаў здымак у сацсетку. Ён апынуўся кадрам са здымак будучага кліпа. У яго таварышаў, якія сядзяць побач на канапе, таксама вядомыя вобразы з 90-х.

Глядзіце на відэа, якім атрымаўся кліп, і як бачаць пачатак 90-х цяперашнія 18-гадовыя. Кліп здымалі ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Сама песня - трэк з альбома Цімы"Твой першы дыск - мая касета".

Чытайце таксама: