Беларускае прываротнае зелле: як прыгатаваць ракагу

Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра шлюбныя традыцыі нашых продкаў і вучыць, як прыгатаваць напой для ўмацавання рамантычных адносінаў.
Sputnik
Вясна — пара кахання і яно паўсюдна. Закаханым у гэтыя часы дапамагае Любмел – беларускі аналаг старажытнагрэчаскага бога Гімінэя. У гонар Любмела ў Мінскай і Віцебскай губерніях ладзілі адмысловы абрад. Яго ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя апісаў пісменнік Павел Шпілеўскі.
У дзень вяселля апраналі прыгожага хлопчыка 10-12 гадоў у белую кашулю з прыгожым поясам, абувалі ў чырвоныя боты ці чаравікі, на галаву надзявалі вянок з чырвоных кветак, прыбіраючы яго такім чынам у Любмела. Разам з бацькамі жаніха і нявесты  ён сустракаў маладых і дарыў ім медзяныя манеты ў чырвонай хустачцы. Далей гэтага персанажа  садзілі на ганаровае месца каля  маладых, а калі яны ішлі ў камору на першую шлюбную ноч, то Любмел клаў у чаравікі маладой медзяныя грошы, якія лічыліся святым дарам і абяцаннем кахання. Калі ў сям’і здараўся разлад сямейнага кахання, то ў народзе казалі, што пара згубіла Любмелавы грошы.
У беларускай мове з часткі "люб" пачынаецца не мала слоў і ўсе яны так ці іначай пра каханне. У грунтоўным Беларуска-Расійскім (Вялікалітоўска-расійскім) слоўніку Яна Станкевіча, прыводзяццца вось якія: любоў, любасць, любоўны, любаваць, любы (каханы), любаценне (задавальненне), прылюблеваць – прымаць з прыемнасцю, узлюбаваць (палюбіць), ня ўзлюбіць, любжал (юбоўны сродак, адмысловы карэнчык) і іншыя.
Нават цяпер у беларускай народнай гаворцы можна пачуць трапныя, сакавітыя выразы: "добра пагулялі – адно любаценне", "любамірна падзялілі ўсю гаспадарку" або "любуець і мілуець яго", яны даўно ўжо "любяцца мяжсобку", "злюбаваў дзяўчыну дый жаніўся", "калі мужык любы, дык усё добра будзе".

Як зрабіць прываротнае зелле

Каб выклікаць у каго-небудзь любоўнае гарачае пачуцце ў мінулым дробная шляхта і сяляне выкарыстоўвалі, магічныя сродкі, чары і зелле, якія называліся "любізнік" або "любіста", "прыварот", "прысушка".
Суп з крадзеных курэй і жаніх у сукенцы: як спраўлялі вяселле на Беларусі
Найбольш дзейснымі, згодна з мемуарнай літаратурай XIX стагоддзя лічыліся любчык, галубіныя сэрцы, кроў з пальца. Адам Мальдзіс у эсэ "Як жылі нашы продкі ў ХVIII ст." адзначыў, што асветнікі дасціпна высмейвалі гэта шарлатанства.
"Я. Багамолец, уражэнец Віцебшчыны, у 1775 годзе іранічна пытаў: "Хочаш якую асобу прыцягнуць да сябе каханнем? Тады насі прысабе мяса маладога жарабяці... высушанае ў новым паліваным гаршку ў печы, з якой толькі што хлеб вынялі – калі да якой асобы прыкласці, то любіць цябе будзе".  Вядома, ж, смачна прыгатаваныя стравы заўсёды да сэрца не толькі мужчыны, але і "прылюбленай любункі".
Чаго толькі ні рабілі закаханыя для дасягнення сваёй мэты, але варажбіткі ніякіх гарантый на станоўчы вынік ад прысушкі не давалі. Да таго ж у народзе карыстанне любізнікам асуджалася. Добрай лічылася традыцыя рабіць прадметы з драўніны дрэва, на якім спяваў салавей, паколькі яны таксама маглі паспрыяць узнікненню моцнага кахання.
Прываражыць маглі і праз напіткі, дадаўшы ў іх любоўнага зелля. У народзе лічылі, што каханне могуць выклікаць адвары з любішчыка, бярозавай і дубовай кары. Любжай або любоўным сродкам мог стаць не толькі сок пэўных раслін але і напіткі з дадаткам какавы, якая як вядома моцны афрадызіяк. Сярод шляхты з даўніх часоў акрамя шакаладу быў вельмі папулярны напітак "ракага ". Лічылася, што калі на пару выпіць гэты напой, то пачнуцца найлепшыя рамантычныя адносіны.
Інгрыдыенты для ракагі
Інгрыдыенты:
Як гатаваць:
Змяшаць какаву, крухмал, рысавую муку, цукар, карыцу і ваніль. Ад адной да трох чайных лыжак сумесі заліць адной шклянкай халоднага малака і увесь час мяшаючы варыць да загусцення рысу на малым агні. Сачыць каб не прыгарэла. Як закіпіць, то ўліць у філіжанкі і падаць з печывам.
Калісці сумесь для прыгатавання гэтага напітку гатавалі загадзя і ў запас, захоўваючы ў добра закаркаваных слоіках. Какава ўтрымвала ў сабе шмат алею і была крыху іншага смаку. Цяпер, калі пад рукой няма сапраўдных бабоў какавы, варта ў рондаль, дзе варыцца ракага, дадаць алею какавы.
Чытайце таксама: