Зноў скандал: Мадонна паказала "выпраўлены" выступ на "Еўрабачанні"

Поп-дзіва падвергнулася рэзкай крытыцы за свой выступ на конкурсе, пасля чаго ўнесла "праўкі" ў відэа нумара.
Sputnik

МІНСК, 21 мая - Sputnik. Амерыканская поп-спявачка Мадонна апублікавала на YouTube выпраўленую версію свайго выступу на "Еўрабачанні" ў Тэль-Авіве: арыгінальны гук у роліку заменены фанаграмай.

"Што гэта было?": выступ Мадонны на "Еўрабачанні" ашаламіў публіку

Выступ Мадонны павінен быў стаць адным з ключавых момантаў фіналу "Еўрабачання", які адбыўся ў ноч з суботы на нядзелю ў Тэль-Авіве. Аднак якасць вакалу артысткі выклікала крытыку з боку многіх фанатаў. Дайшло да таго, што нідэрландскі вяшчальнік падчас абвяшчэння балаў сказала "дзякуй Мадонне за аўтацюн (выпраўленне вакалу ў ходзе выступлення - Sputnik)".

Аднак праз два дні пасля фіналу "Еўрабачання" скандал набірае новыя абароты. Цяпер артыстка падвергнулася крытыцы за тое, што апублікавала на YouTube "выпраўленую" версію свайго выступу.

Як заўважылі фанаты, артыстка апублікавала відэа з фанаграмай замест арыгінальнага гучання. Голас артысткі на роліку прыкметна палепшаны. "Гэта не тое, што мы чулі ў суботу", - пішуць фанаты і ставяць "дызлайкі" роліка.

Цікава, што Еўрапейскі вяшчальны саюз відэа выступу Мадонны на "Еўрабачанні" не апублікаваў. Ці звязана гэта з нюансамі дамоўленасці з поп-дзівай альбо ж з незадаволенасцю яе выступам і з'яўленнем сцяга Палестыны на сцэне, не паведамляецца.

"Выпраўленае" відэа выступу Мадонны ў рамках фіналу "Еўрабачання" сабрала за два дні практычна 2,5 мільёна праглядаў.

Чытайце таксама: