МІНСК, 22 мая - Sputnik. Французская шпалера XVII стагоддзя вярнулася ў Беларусі і патрапіла ў фонды Мірскага замка пры дапамозе прадстаўніцы беларускай дыяспары Анастасіі Данілавай, паведамілі ў прэс-службе беларускага пасольства ў Францыі.
Шпалера з выявай замка памерам 272х317 сантыметры выраблена ў горадзе Абюсон, які знаходзіцца ў рэгіёне Лімузэн. Раней твор мастацтва знаходзіўся ў прыватнай калекцыі, а зараз яго адправілі на рэстаўрацыю. Толькі пасля гэтага шпалера з’явіцца ў Мірскім замку.
Спецыялісты падкрэслілі, што дадазеная шпалера ніколі раней не была на беларускай тэрыторыі, але адносіцца да эпохі, калі такія шпалеры выкарыстоўваліся ў якасці ўпрыгажэнняў замкаў і палацаў беларускай шляхты, у тым ліку і Мірскага замка.
Гэтая шпалера – ужо другая з набытых для Мірскага замка пры дапамозе Анастасіі Данілавай. Першая патрапіла ў калекцыю летась. Таксама на гэты год запланавана перадача ў Мір трох веераў XIX стагоддзя.
Чытайце таксама:
- Хаім Суцін: жабрацтва ў Парыжы і самая дарагая карціна ў Беларусі
- Латушка: мы падарылі многіх дзеячаў культуры суседзям
- Шэдэўр на рэканструкцыі: як зараз выглядае сядзіба Умястоўскіх у Жамыслаўлі