11:50 23 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.42
Фота

Шэдэўр на рэканструкцыі: як зараз выглядае сядзіба Умястоўскіх у Жамыслаўлі

Атрымаць кароткую спасылку
Забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці Беларусі (13)
24670
  • Помнік палацава-паркавай архітэктуры XIX стагоддзя - сядзіба шляхецкага роду Умястоўскіх - знаходзіцца ў аграгарадку Жамыслаўль на Гарадзеншчыне.
  • Сядзібу ў стылі неакласіцызму будавалі 72 гады прадстаўнікі трох пакаленняў знакамітага шляхецкага роду.
  • У міжваенныя часы ў сядзібе знаходзілася навуковая база Віленскага ўніверсітэта, потым – санаторый для параненых салдат і афіцэраў кайзераўскай арміі, а у савецкія гады – кіраўніцтва саўхоза. На пачатку 2000-ых тут працавалі калгасная кантора, бібліятэка, клуб, але, калі арганізацыі пераехалі, будынак паступова пачаў сыходзіць у заняпад.
  • Сядзіба доўгі час знаходзілася ў аварыйным стане, хаця і была ўключана ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. У 2012 годзе тут адбыўся пажар, у 2015 годзе комплекс набыў бізнесовец з Іарданіі: ён заплаціў задатак, але хутка знік і не займаўся рэканстркцыяй.
  • У жніўні 2017 года будынак набыў беларускі бізнесовец. Апошнія паўтара гады ўласнік займаўся дакументацыяй, рыхтаваў будаўнічыя матэрыялы і чысціў парк побач з палацам. Нядаўна пачаліся аварыйна-аднаўленчыя работы.
  • Паступова будынак набывае новы выгляд.
  • У надзеі на добрую будучыню мясцовыя жыхары арганізавалі каля палаца шляхецкі фэст Жамчужная зорка - палац Умястоўскіх.
  • Сабралася шмат гасцей, не толькі мясцовых жыхароў, але і проста людзей неабыякавых да гэтага краю.
  • Свята пачалося з тэатралізаванага шэсця з удзелам самаго ўладара зямель Жамыслаўскіх графа Уладзіслава Умястоўскага і яго жонкі Яніны, княгіні Евы, заснавальніцы і ўладаркі зямель іўеўскіх з князям Гэдымінам; князёўны Барбары Радзівіл з Геранёнаў, князя Трабуса з Трабаў.
  • Госці танчылі і спявалі, каля сядзібы працаваў кірмаш народных вырабаў і праходзілі адмысловыя майстар-класы.
  • Мясцовыя ўлады плануюць зрабіць фэст брэндам Іўеўскага раёна і сядзібы Умястоўскіх.
© Sputnik Альфрэд Мікус
Помнік палацава-паркавай архітэктуры XIX стагоддзя - сядзіба шляхецкага роду Умястоўскіх - знаходзіцца ў аграгарадку Жамыслаўль на Гарадзеншчыне.

Беларуская рэзідэнцыя знакамітага шляхецкакага роду ўключана ў спіс гісторыка-культурных катоўнасцяў краіны. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, у якім стане знаходзіцца сядзіба.

Помнік палацава-паркавай архітэктуры XIX стагоддзя знаходзіцца ў аграгарадку Жамыслаўль на Гарадзеншчыне. Сядзіба ў стылі неакласіцызму, якая належала Умястоўскім, з’яўляецца прататыпам палацава-паркавага ансамбля "Лазёнкі" ў Варшаве. Гэты шэдэўр будавалі 72 гады прадстаўнікі трох пакаленняў знакамітага шляхецкага роду.

У міжваенныя часы ў сядзібе знаходзілася навуковая база Віленскага ўніверсітэта, потым – санаторый для параненых салдат і афіцэраў кайзераўскай арміі, а ў савецкія гады – кіраўніцтва саўхоза.

Зараз будынак знаходзіцца ў аварыйным стане, хаця і ўключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў краіны. У 2012 годзе тут адбыўся пажар, а ў 2017 годзе сядзібу набылі новыя гаспадары, якія паабяцалі зрабіць рэканструкцыю. Аднаўленчыя работы пачаліся зусім нядаўна.

Як зараз выглядае сядзіба Умястоўскіх, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці Беларусі (13)
Тэги:
рэканструкцыя, палац

Яшчэ фотастужкі

  • Крещение у Всехсвятского храма
    Последнее обновление: 17:54 19.01.2020
    17:54 19.01.2020

    Вада іардані: як адсвяткавалі Вадохрышча ва Усіхсвяцкім храме

    Праваслаўныя Беларусі святкуюць 19 студзеня Вадохрышча. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як мінчане прыйшлі акунуцца ў іардань каля Усіхсвяцкага храма.

    26
    8
  • Брацкая свечка ў Столінскім раёне
    Последнее обновление: 16:24 15.01.2020
    16:24 15.01.2020

    Як на Палессі вырабляюць Брацкую свечку - фота

    Цікавая традыцыя існуе ў гэтых мясцінах ужо шмат стагоддзяў і ніколі не перарывалася. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як палесскія мужчыны прыносяць ахвяру дзеля дабрабыту.

    399
    21
  • Выстава Аляксандра Ісачова
    Последнее обновление: 14:27 11.01.2020
    14:27 11.01.2020

    Ля забытых алтароў Аляксандра Ісачова

    Самы загадкавы мастак Беларусі Аляксандр Ісачоў нарадзіўся 11 студзеня 1955 года і памёр ва ўзросце 32 гадоў. Нягледзячы на кароткі жыццёвы шлях, ён пакінуў пасля сябе вялізную культурную спадчыну. У падборцы Sputnik - палотны таленавітага творцы.

    176
    18
  • Каляды ў вёсцы Скірмантава
    Последнее обновление: 12:58 09.01.2020
    12:58 09.01.2020

    Сапраўдны бенефіс Казы: як калядавалі ў Скірмантава - фота

    Творчыя калектывы беларускага аграгарадка ладзядзяць Калядкі штогод – мясцовыя жыхары чакаюць такіх гасцей і загадзя рыхтуюць для іх прысмакі.

    207
    16

Галоўныя тэмы