Аз, букі, ведзі: што за сімвалы палягаюць у аснове кірыліцы? Тэст

У Дзень славянскай пісьменнасці  Sputnik прапануе зазірнуць глыбока ў гісторыю пісьмовай мовы і даведацца, якія сімвалы ляжаць у аснове кірылічнага алфавіта.
Sputnik
Назва "кірыліца", як вам, напэўна, вядома, пайшла ад імя аднаго са стваральнікаў старажытнага славянскага алфавіта, братоў Кірыла і Мяфодзія. Яго, дарэчы, на самой справе звалі Канстанцін, а імя Кірыл ён прыняў разам з манаскім пострыгам.
Як выглядала Еўфрасіння Полацкая: іканаграфія святой
Гісторыя ўзнікнення славянскай пісьменнасці непарыўна звязана з распаўсюджваннем хрысціянства. Калі мараўскі князь Расціслаў звярнуўся да візантыйскага імператара Міхаіла III з просьбай даслаць настаўнікаў, якія змаглі б на славянскай мове прапаведаваць хрысціянства, той папрасіў братоў заняцца гэтай справай. У 863 годзе Канстанцін, Мяфодзій і некалькі вучняў склалі славянскую азбуку на аснове грэчаскага алфавіта і перавялі з яе дапамогай некалькі кніг - Евангелле, Псалтыр, Апостал.
Кірыліца не дайшла да нас у першапачатковым выглядзе. Літары змяняліся, некаторыя і зусім зніклі. У 1708 годзе па ўказе Пятра I азбука была рэфармавана, гэты варыянт і лёг у аснову сучаснага шрыфта.
І наколькі ж далёка знаходзяцца літары, якія мы ўжываем зараз, ад сваіх узораў? Старажытныя грэкі адаптавалі для сваіх патрэб фінікійскі алфавіт, які палягае ў аснове пісьменнасці шматлікіх народаў. Гэта першы літарны алфавіт, але да іерагліфічнага пісьма яго набліжае тое, што ўсе літары ўтварыліся на падставе нейкага прадмета рэчаіснасці або жывой істоты.
Прайдзіце тэст і паспрабуйце здагадацца, што значылі некаторыя фінікійскія сімвалы, з якіх праз грэчаскую мову ўтварылася кірыліца.
Чытайце таксама: