МІНСК, 24 мая - Sputnik. Кіраўнік беларускага ЦВК падзялілася сваім меркаваннем аб тым, ці гатовая сістэма адукацыі гадаваць лідэраў, у эфіры СТБ.
"Не трэба вынаходзіць веласіпед. Можа быць, гэта павінны быць нейкія, ну, я не ведаю - кіраўнікі інтэлектуальных клубаў школ. Гэта нават тыя самыя, так бы мовіць, групы падтрымкі спартыўных каманд. Усё, што заўгодна! Гэта тыя ж старасты. Старастаў ніхто не адмяняў. Яны павінны быць абавязкова ў школах, таму што гэта арганізацыйная работа", - сказала Ярмошына.
Яна прызнала, што савецкі падыход да гэтага пытання ўжо не падыходзіць, бо ў савецкай школе арганізацыйная праца будавалася на марксісцка-ленінскай ідэалогіі, якой ужо не існуе, як ідэалогіі дзяржавы.
"Яна існуе як асобнае адгалінаванне філасофскай думкі. Хтосьці яе прытрымліваецца, нехта - не. І мы не можам ужо яе прытрымлівацца, таму што ад яе адмовілася насельніцтва. Насельніцтва ў 90-ыя гады само адмовілася ад гэтай ідэалогіі, у канцы 80-ых", - адзначыла кіраўнік ЦВК.
Аднак Ярмошына перакананая, што іншыя формы працы моладзі патрэбныя. Кіраўнік ЦВК прыводзіць у прыклад краіны захаду і адзначае, што там падобныя структуры працуюць паспяхова.
"Прычым там грамадская праца ў школах, у ВНУ - гэта страшна прэстыжна!" - заўважае Ярмошына.
Кіраўнік ЦВК таксама выказалася аб працы моладзевых парламентаў у школах.
"На жаль, дзейнасць у многіх гэтых структурах <...> вельмі фармалізаваная. Дзеці ўжо становяцца маладымі бюракратамі і не працуюць канкрэтна. Вось калі будуць вось гэтыя канкрэтныя справы і пэўная ідэалогія, вось тады, напэўна, яны і будуць выконваць тую ролю, якую павінны выконваць", - лічыць Ярмошына.