Фота

Нарэшце дачакаліся: свята роднай ежы прайшло ў Мінску

Sputnik

Упершыню свята роднай ежы "Усё Сваё " прайшло ў панадворку Нацыянальнага гістарычнага музея ў мінулым годзе. Мінчане ўпадабалі смачнае мерапрыемства і, мяркуючы па колькасці наведвальнікаў, чакалі новага сезону з нецярпеннем.

Беларускія фермеры традыцыйна прывезлі пакаштаваць самаробныя прадукты. На гэты раз у меню акрамя смаўжоў па-бургундску, варэння з перца чылі, цукерак, пернікаў і мёду было шмат хлеба і сыру. Складваецца адчуванне, што сярод беларускіх народных кухараў 80% – пекары і сыравары.

Сярод добрых традыцый "Усё Сваё " – танцы, спевы і жывы куточак, дзе ў гэтым годзе было казляня і кураняты. Арганізатары хацелі прывезі вожыка, але ён уначы ўцёк.

Як прайшло самае смачнае беларускае свята, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Глядзіце таксама:

1 / 14
Першае свята роднай ежы прайшло ў Мінску ў мінулым годзе. Мінчане ўпадабалі мерапрыемства і цяпер збіраюцца ў панадворку Нацыянальнага гістарычнага музея задоўга да пачатку.
2 / 14
Беларускія фермеры з розных куткоў краіны традыцыйна прывезлі самаробныя прадукты.
3 / 14
Усе прысмакі можна не толькі набыць, але і пакаштаваць.
4 / 14
Адсюль ніхто не пойдзе галодным.
5 / 14
На гэты раз у меню акрамя смаўжоў па-бургундску, варэння з перца чылі, цукерак, пернікаў і мёду было шмат хлеба і сыру.
6 / 14
Складваецца адчуванне, што сярод беларускіх народных кухараў 80% – пекары і сыравары.
7 / 14
Уся прадукцыя - экалагічна чыстая, як і патрабуе рух slow food.
8 / 14
Акрамя традыцыйных беларускіх прысмакаў ёсць і дэлікатэсы, напрыклад, варэнне с перцу чылі і розныя вегетарыянскія прысмакі.
9 / 14
Асартымент такі вялікі, што галава ідзе кругам.
10 / 14
Сярод добрых традыцый "Усё Сваё " – танцы і спевы.
11 / 14
Забаўляюць гасцей удзельнікі народнага гурта "Варгін".
12 / 14
Яшчэ адзін традыцыйны пункт праграмы свята - жывы куточак.
13 / 14
У гэтым годзе тут было казляня і кураняты.
14 / 14
Арганізатары хацелі прывезці вожыка, але ён уначы ўцёк.