Беларусь на ЧС-2020 па хакеі згуляе з канадцамі і шведамі

Калі Беларусь зойме апошняе месца ў сваёй групе, каманда не пакіне элітны дывізіён.
Sputnik

МІНСК, 28 мая - Sputnik. Зборная Беларусі па хакеі даведалася пра сваіх супернікаў па чэмпіянаце свету 2020 года, паведамляецца на сайце Міжнароднай федэрацыі хакея.

Як адкрывалі Калядны турнір па хакеі ў Мінску – відэа

Напярэдадні ў Славакіі завяршыўся 83-і чэмпіянат свету па хакеі. Золата выйграла Фінляндыя, другое месца ў канадцаў, трэцяе - у расіян. Па выніках турніру быў абноўлены рэйтынг зборных - Беларусь, якая заваявала пуцёўку ў элітны дывізіён па выніках ЧС у Нур-Султане, заняла ў ім 14-е месца.

На падставе рэйтынгу былі сфарміраваны групы будучага ЧС, які пройдзе з 8 па 24 мая, возьмуць удзел швейцарскія Цюрых і Лазана.

Так, Беларусь трапіла ў групу А з камандамі Канады, Швецыі, Чэхіі, Германіі, Славакіі, Даніі і Вялікабрытаніі. У паралельнай групе В сустрэнуцца зборныя Расіі, Фінляндыі, ЗША, Швейцарыі, Латвіі, Нарвегіі, Італіі і Казахстана.

Дарэчы, па выніках ЧС-2020 беларусы і латвійцы не змогуць пакінуць элітны дывізіён па выніках першынства, у выпадку, калі абедзве зоймуць апошнія месцы ў сваіх групах. Справа ў тым, што Мінск і Рыга стануць гаспадарамі турніру ў 2021 годзе.

Калі ж Беларусь і Латвія зоймуць апошнія месцы, то элітны дывізіён пакіне горшая з каманд, якія сталі сёмымі ў групах.