МІНСК, 28 мая - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне Гітанасу Наўседзе з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах у Літве, паведамілі Sputnik у прэс-службе беларускага лідара.
Эканаміст Наўседа ў ходзе праведзенага напярэдадні другога тура выбараў прэзідэнта атрымаў перамогу, апярэдзіўшы сваю саперніцу, дэпутата Сейма Інгрыду Шыманітэ.
"Вельмі разлічваю, што ваша дзейнасць на гэтай высокай пасадзе будзе садзейнічаць наладжванню канструктыўных беларуска-літоўскіх кантактаў у мэтах вырашэння існуючых паміж нашымі краінамі пытанняў і павышэння ўпэўненасці і бяспекі ў рэгіёне", - адзначыў Лукашэнка ў сваім віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні супрацоўніцтва з краінай-суседкай на прынцыпах роўнасці і добрасуседства ва ўсіх галінах.
Лукашэнка таксама выказаў надзею на працяг двухбаковага дыялогу, запрасіўшы абранага прэзідэнта ў Беларусь.