Фота

Эстонскае ню, дэманы ЖКГ і гопнікі: чым здзівіць фестываль "Арт-Мінск-2019"

Sputnik

Фестываль "Арт-Мінск", які на пачатку арганізатары пазіцыяніравалі як эксперымент, у гэтым годзе праходзіць у другі раз. Мерапрыемства ўпадабалі і мастакі, і аматары сучаснага мастацтва.

Для тых, хто не паспеў: міні-экскурсія па выставе Міці Післяка

Галоўнай кропкай прыцягнення фестывалю і цяпер стане экспазіцыя ў Палацы мастацтваў. Убачыць яе можна з 29 мая па 30 чэрвеня. Тут сабралі працы 240 мастакоў, ёсць сярод іх і ўдзельнікі мінулага года. Падчас прыёму заявак дэдлайн нават прыйшлося пераносіць – мастакі вельмі прасілі.

Экспазіцыя ў гэтым годзе атрымалася эпатажнай, экспрэсіўнай і шматграннай – на выставе прадстаўлены жывапіс, графіка, фатаграфія і скульптура. У рэалізацыі дапамагаў арт-крытык, куратар і дырэктар галерэі "Ельцын Цэнтр" Ілля Шыпілоўскіх.

Акрамя цэнтральнай выставачнай пляцоўкі мерапрыемствы "Арт-Мінска" пройдуць на 16 выставачных пляцоўках сталіцы.

Глядзіце у фотастужцы Sputnik, чым у гэтым годзе плануе здзіўляць найбуйнейшы фестываль сучаснага мастацтва Беларусі.

Глядзіце таксама:

1 / 19
У мінулым годзе арганізатары называлі свой фестываль эксперыментам.
2 / 19
Мерапрыемства ўпадабалі і аматары сучаснага мастацтва, і самі мастакі, якія нават прасілі арганізатараў адсунуць дэдлайн на прыём заявак.
3 / 19
Усяго на плошчы Палаца мастацтваў сабраныя работы 240 мастакоў.
4 / 19
На выставе прадстаўлены жывапіс, графіка, фатаграфія і скульптура.
5 / 19
У спісе ўдзельнікаў не толькі беларускія, але і замежныя мастакі.
6 / 19
У рэалізацыі дапамагаў арт-крытык, куратар і дырэктар галерэі "Ельцын Цэнтр" Ілля Шыпілоўскіх.
7 / 19
На фота работа пад назвай "Партрэт генія, альбо без назвы" Аляксандра Адамава.
8 / 19
На фота работа "Беларуская афрыка" Вольгі Мокат.
9 / 19
Выстава ў гэтым годзе атрымалася вельмі экспрэсіўнай і гранічна аголенай - шмат работ, дзе мастакі імкнуцца прадставіць і пераасэнсаваць цела чалавека.
10 / 19
Эстонскія мастакі прывезлі цэлы блок работ у стылі "ню".
11 / 19
Працы 18 мастакоў захапілі вялікую частку экспазіцыі.
12 / 19
Ёсць работы сацыяльна-гумарыстычныя, напрыклад, "Кароткая камунальная дэманалогія" Таццяны Гомзы, на якой мастачка знаёміць гледачоў з кватэрнымі дэманамі і духамі.
13 / 19
На фота работа Андрэя Пяткевіча пад назвай "Сало - сила, спорт - могила".
14 / 19
Акрамя цэнтральнай мерапрыемствы "Арт-Мінска" пройдуць на 16 выставачных пляцоўках сталіцы.
15 / 19
Арганізатары чакаюць, што выставу наведаюць не толькі мінчане, але і госці сталіцы, у тым ліку, госці Еўрапейскіх гульняў.
16 / 19
Выстава сцвяржае, што кожны творца мае права на самавыяўленне.
17 / 19
Сучасныя мастакі імгненна адгукаюцца на ўсе падзеі і ўвасабляюць іх у сваіх творах.
18 / 19
Арганізатары - "Белгазпрамбанк" і "Газпрам трансгаз Беларусь".
19 / 19
Паглядзець на прыклады сучаснага беларускага мастацтва можна будзе з 29 мая па 30 чэрвеня.