Кіраўнік любой дзяржавы, як і кіраўнік знешнепалітычнага ведамства сам вызначае фармат адносінаў да пасла той ці іншай краіны, заявіў у эфіры тэлеканала "Расія 24" новы кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў напярэдадні свайго прыбыцця ў Мінск.
"Я меў гонар быць прынятым Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам, калі ўзначальваў місію назіральнікаў на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2015 годзе, місія была сфарміравана краінамі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва", - паведаміў Мезенцаў.
Як расказаў дыпламат, тады размова датычылася не толькі вынікаў выбараў, але і ролі Беларусі ў рамках ШАС. І ў тым жа 2015 годзе на саміце ШАС ва Уфе пад старшынствам Расіі было прынята значнае рашэнне аб даванні Беларусі статусу назіральніка пры арганізацыі, які дае краіне шырокія інтэграцыйныя магчымасці.
Працягваючы тэму інтэграцыі, новы пасол РФ у Беларусі звярнуў увагу на тое, што напярэдадні падчас свайго выступу ў Нур-Султане Лукашэнка зрабіў акцэнт і на ўдасканаленні адносін унутры ЕАЭС, дзе Беларусь з'яўляецца вельмі актыўным і важным партнёрам для астатніх краін пяцёркі.
Акрамя таго, дыпламат адказаў на пытанне аб правільнай назве краіны "Рэспубліка Беларусь" альбо настальгічным з савецкіх часоў варыянце "Белоруссия", які часцей выкарыстоўваецца ў расійскім грамадстве.
"2 чэрвеня гэтага года адлятаю да свайго новага працоўнага месца - у сталіцу Рэспублікі Беларусь", - сказаў Мезенцаў.
Фрагмент інтэрв'ю пасла Расіі ў Беларусі Дзмітрыя Мезенцава слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.