МІНСК, 30 мая - Sputnik. Грыбы ў лясніцтвах Брэсцкага лясгаса з'явяцца ў вялікіх колькасцях у бліжэйшы час, пра гэта распавялі Sputnik спецыялісты.
У мінулым годзе ў Беларусі былі анамальна засушлівыя май і чэрвень, па гэтай прычыне многія сяльгаспрадпрыемствы і лясніцтвы рэспублікі сутыкнуліся з праблемай зніжэння ўраджаю.
На думку спецыялістаў, дажджы, якія назіраюцца ў Беларусі на працягу апошніх двух тыдняў, павінны паскорыць працэс масавага з'яўлення грыбоў, аднак кардынальных пераменаў праз такі невялікі час чакаць усё ж рана.
У Мінску ўжо прадавалі баравікі, але ў лясах – пуста
У лясніцтвах Мінскага лясгаса грыбы яшчэ не збіраюць: калі першы плады і трапляюцца ляснікам, то адзінкавыя, "выпадковыя". У Кайкоўскім лясніцтве кажуць, што сезону як такога няма, а да збору грыбоў не рыхтуюцца - "як пойдуць, так і прыступім".
"Кожны год грыбы ў розны час расці пачынаюць, так што прагназаваць вельмі цяжка. Надвор'е можа быць вельмі розным: успомніце, у тым годзе страшная засуха была, яны пайшлі толькі да канца ліпеня! Але ў гэтым такога не будзе: цяпер запарыць, дажджы пайшлі (а грыбы такое надвор'е любяць). Думаю, у нас павылазяць да сярэдзіны чэрвеня", - растлумачыў ляснічы Вячаслаў Асташонак.
Дакладнай статыстыкі па зборы грыбоў у лясніцтве не вядуць, аднак у мінулым годзе і няўзброеным вокам было відаць, што ўраджай, у асноўным, паніжаны.
"Менш было грыбоў, але не ўсіх: апенькі, напрыклад, нават лепш раслі. З-за пераменлівага надвор'я летам 2018-га на некаторых масівах, дзе раней яны раслі добра, іх зусім не было, а ў іншых месцах, дзе не чакалі, наадварот цэлыя паляны бачылі. У любым выпадку, пакуль грыбоў у нас няма: красавік сухі быў, яны сядзелі пад зямлёй. Але зараз запарыць, таму праз дзень-два ў невялікіх колькасцях могуць і выскачыць", - лічыць ляснічы.
А ў Навасельскім лясніцтве масавага з'яўлення грыбоў чакаюць яшчэ пазней: да другога летняга месяца.
"Яшчэ ж рана! Першыя вясновыя грыбы з'явіліся, верагодна, у Гомельскай і Брэсцкай абласцях, але не ў нас. Пакуль надвор'е яшчэ непадыходзячае: грыбам патрэбна вільгаць і цяпло, а зараз, калі ў вобласці дажджы ідуць, то халадае. Масавага іх з'яўлення варта чакаць, хутчэй, да ліпеня", - лічыць ляснічы Васіль Чачот.
Тым не менш, першыя вясновыя баравікі у Мінскай вобласці ўжо выраслі: на гэтым тыдні іх нават прадавалі на сталічным Камароўскім рынку.
"З'явілася першая невялікая шкляначка маладых баравікоў: жанчына недзе пад Мінскам сабрала. Першыя ж, так што прасіла прадавец нямала: 20 рублёў за 0,75 літра", - распавялі на Камароўцы.
У Брэсце грыбы толькі пачынаюцца, але хутка пойдуць масава
Паводле яго слоў, грыбы ўжо пачалі расці, а расцягнецца іх сезон на ўсё лета, аднак для гэтага ў краіне не павінна быць засухі, аналагічнай леташняй. Так што мясцовыя леснікі радуюцца дажджам.
"Грыбы ж растуць практычна ўвесь час, калі надвор'е дазваляе: увесну смаржкі, страчкі праклёўваюцца, а лісічкі - наогул пастаянна. Абы было крыху мокра: была ж пажаранебяспечная абстаноўка ў лясах, а цяпер вось ужо пара тыдняў, як дажджы пайшлі. Раз першыя грыбы ўжо з'яўляюцца, значыць вось-вось і ў вялікіх колькасцях будуць, толькі б ночы цяплейшымі былі", - сказаў на заканчэнне ляснічы.