Дзень Швецыі - 2019 у Мінску: што рыхтуюць арганізатары ў гэтым годзе

Арганізатары падрыхтавалі шмат актыўнасцяў на любы густ: знайсці забаўкі для сябе змогуць дзеці і дарослыя.
Sputnik

Secret Service: у 1980-я на "Еўрабачанні" музыка была лепш, чым цяпер
Летні сезон фестываляў і канцэртаў каля Мінскай ратушы адкрые традыцыйны Дзень Швецыі, які ў гэтым годзе пройдзе 1 чэрвеня.

Якімі мерапрыемствамі збіраюцца здзіўляць гасцей арганізатары ў гэтым годзе, чытайце ў аглядзе Sputnik.

Галоўная сцэна: Loreen, J: Морс і дэгустацыя

Адкрыццё фестываля адбудзецца а 13-й на галоўнай сцэне Верхняга горада. Гасцей павітае пасол Швецыі Крысціна Юхансан, а пасля яе запланаваны выступ шведскага хора "Svart på Vitt" (Швеция) і беларускага ансамбля салістаў "Вытокі".

Пазней на галоўнай сцэне фестываля падвядуць вынікі відэаконкурса #Швецыяпобач, які праходзіў у Інстаграме. А 14-й распачнеццы інтэрактыўная віктарына "Швецыя разнастайная".

Да вечара тут таксама выступяць бальнічныя клоўны, адбудзецца прэзентацыя фільма "Палёт на Стакгольмам" і выступ экспертаў шведскай кухні з дэгустацыяй.

Дзень Швецыі - 2019 у Мінску: што рыхтуюць арганізатары ў гэтым годзе

Для аматараў класнай музыкі арганізатары падрыхтавалі сюрпрыз: у 20:30 на галоўнай сцэне выступіць беларускі гурт J: Морс.

Кульмінацыяй свята стане выступ пераможцы Еўрабачання-2012, шведскай спявачкі Loreen. Яна з’явіцца на сцэне а 22-й.

Шведскі інстытут, спектаклі і экалогія

Актыўна працаваць падчас свята будуць выпускнікі Шведскага інстытута, якім арганізатары аддалі культурна-адукацыйную пляцоўку. А 12-й тут адбудзецца прэзентацыя праграм навучання ў Швецыі, потым – сустрэча з выпускнікамі Шведскага інстытута і трэніроўка па швітнэсе для ўсіх жадаючых.

Таксама наведвальнікаў свята чакае конкурс "Адгадай шведскую мелодыю" і урок шведскай мовы з носьбітам . Увесь день на культурна-адукацыйнай пляцоўцы бузе працаваць віктарына на веданне фактаў пра Швецыю, крэатыўны майстар-клас для дзяцей, фотавыстава шведскіх бацькоў і адымсловая фотазона.

Не менш цікавай і насычанай будзе праграма на дзіцячай пляцоўцы. Маленькіх гасцей свята чакае выступ бальнічных колўнаў, мюзікл "Петсан і Фіндус", спектакль "Дарожныя прыгоды Віты", майстар-класы па маляванні і вырабе сувеніраў сваімі рукамі, а таксама неверагодны канцэрт Лені Паўлёнка. Пакуль малыя будуць забаўляцца, бацькі змогуць бавіць час у рэлакс-зоне.

Дзень Швецыі - 2019 у Мінску: што рыхтуюць арганізатары ў гэтым годзе

Бадай, самай сур’ёзнай пляцоўкай Дня Швецыі стане экалагічны панадворак, які будзе працаваць з 12 да 18 гадзін. Тут будуць абмяркоўваць уплыў экалогіі на жыццё чалавека, унікальнасць Балтыйскага мора і ўнёсак Беларусі ў яго палажэнне, праблемы нітратаў і мікрапластыка, магчымасці жыцця без адходаў. Жадаючыя таксама змогуць набыць прадукты на адмысловым экалагічным маркеце.

Квэсты і віртуальная рэальнасць

Вялікая колькасць актыўнасцяў запланаваная на астатніх пляцоўках свята. У інфапункце, які будзе працаваць з 12 да 18 гадзін, спачатку адбудзеца камандны квэст "Швецыя знаёмая і незнаёмая", а потым спаборніцтвы па рашэнні IQ-задачак у намёце шведскай IT-кампаніі DGTCH7. На турыстычнай пляцоўцы можна будзе набыць туры ў Швецыю і зрабіць вясёлыя фотаздымкі ў адмысловай фотазоне, для тых, хто не мае магчымасцяў на экскурсію рэальную будзе працаваць пляцоўка віртуальнай рэальнасці, дзе можна будзе здейсніць віртуальную экскурсію па Стакгольме.

На спартыўнай пляцоўцы запланаваныя майстар-класы і розыгрышы прызоў па скандынаўскай хадзе, флорболе, настольным тэнісе і хакеі.

Дзень Швецыі - 2019 у Мінску: што рыхтуюць арганізатары ў гэтым годзе

Варта адзначыць, што на фестывалі будзе працаваць шмат гастранамічных лакацый, дзе можна будзе не толькі набыць ежу ці прысмакі, а паўдзельнічаць у майстар-класах і правесці дэгустацыю шведскіх страў.